Знайсці
11.01.2019 / 12:542РусŁacБел

Дэлегацыя ўрада наведала Венесуэлу і ўзяла ўдзел у інаўгурацыі Мадура

Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам прэм'ер-міністра Ігарам Ляшэнкам знаходзіцца з афіцыйным візітам у Венесуэле, паведамляе прэс-служба ўрада.

Ігар Ляшэнка 10 студзеня прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўступлення на пасаду прэзідэнта Нікаласа Мадура.

У гэты ж дзень адбылася сустрэча Ігара Ляшэнкі і Нікаласа Мадура, на якой кіраўнік беларускай дэлегацыі перадаў віншаванні кіраўніку венесуэльскай дзяржавы з нагоды яго афіцыйнага ўступлення на пасаду.

Ляшэнка таксама сустрэўся ў Каракасе з віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы па пытаннях планавання, старшынёй венесуэльскай часткі беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Рыкарда Менендэсам.

Цікава, што на цырымоніі інаўгурацыі Мадура не прысутнічалі прадстаўнікі ЗША, ЕС і 13 краін у Лацінскай Амерыцы, якія не прызнаюць легітымнасці выбараў.

Праз канфлікт прэзідэнта з Нацыянальнай асамблеяй Мадура прынёс прысягу не перад парламентам, а ў будынку Вярхоўнага суда Венесуэлы.

Мадура перамог на прэзідэнцкіх выбарах у маі 2018 года, атрымаўшы 68% галасоў выбаршчыкаў пры яўцы 46%. Парламент Венесуэлы абвінаваціў палітыка ва ўзурпацыі ўлады і парушэннях. Вынікі выбараў не прызналі некалькі краін, у тым ліку ЗША, Аргенціна, Чылі і Перу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031