Знайсці
10.01.2019 / 13:0413РусŁacБел

«Няма такой магчымасці ў Расіі, улічваючы наступствы ўсяго, на гэта пайсці»: Лукашэнка назваў прыцягнутымі за вушы размовы пра аб'яднанне з Расіяй

БелТА

Размовы пра аб'яднанне Беларусі з Расіяй дурныя і прыцягнутыя за вушы. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны у 2019 годзе і падыходах да далейшага развіцця інтэграцыйных напрамкаў, піша БелТА.

«Занадта шмат сёння (я аналізую сітуацыю ў нашым грамадстве, ды і ў расіянаў) ідзе размоваў пра аб'яднанне дзвюх дзяржаў. Шмат цяпер з'явілася пытанняў у сувязі з царквой ва Украіне аб аўтакефаліі нашай царквы ў Беларусі. Я называю гэтыя пытанні вельмі дурнымі, прыцягнутымі за вушы для абмеркавання ў нашым грамадстве», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што гаворкі пра аб'яднанне дзвюх дзяржаў быць не можа. «Мы з прэзідэнтам Расіі адназначна вызначылі, што сёння на парадку дня такога пытання няма — пра аб'яднанне», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка нагадаў, што Беларусь і Расія ў свой час падпісалі дамову аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і развівалі свае адносіны, строга трымаліся гэтых дакументаў. «Мы павінны былі ў свой час прыняць Канстытуцыйны акт, г.зн. Канстытуцыю Саюзнай дзяржавы, і там усё павінна было быць прапісана: і органы кіравання, і органы ўлады, і адзіная валюта, палітыка і гэтак далей. Расія адмовілася ў свой час ісці гэтым шляхам. Я гэта нагадаў прэзідэнту Расіі, ён сказаў: «так, так і было». Паўстае пытанне: што будзем рабіць з саюзнай дамовай? Трэба сядаць за стол і глядзець, што мы разам можам сёння паводле дамовы вырашыць, на што мы разам можам без усякага ціску пайсці», — адзначыў ён.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што саюз Беларусі і Расіі можа развівацца толькі на раўнапраўнай аснове. «І гэта не таму што Лукашэнка так хоча, як гэта падаецца ў Расіі. А таму што гэта фундаментальныя прынцыпы пабудовы любога саюза. Няма раўнапраўнай асновы — няма саюза, — сказаў Лукашэнка.

— Усё павінна адбывацца на раўнапраўнай аснове, і на гэта павінна быць воля двух народаў — Расійскай Федэрацыі і Беларусі. Мы ўвесь час, фарміруючы гэты саюз, павінны азірацца на меркаванне нашых людзей. Таму па многіх-многіх прычынах, вы самі разумееце, пра аб'яднанне дзвюх дзяржаў гаворкі не ідзе».

На гэты крок, перакананы Аляксандр Лукашэнка, не можа пайсці і сама Расія. Гэта кіраўніку беларускай дзяржавы пацвердзіў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. «Няма такой магчымасці ў Расіі, улічваючы наступствы ўсяго, на гэта пайсці. Таму трэба супакоіцца і спыніць гэтыя размовы, што хтосьці кагосьці нахіліў або нахіляе. Тут ніхто нікога не нахіліць», — адзначыў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031