Знайсці
08.01.2019 / 10:265РусŁacБел

Вавёрка з фаст-фудам у лапах стала зоркай інтэрнэту ВІДЭА

Тоўстая вавёрка, якая грызе яечны рулет, стала зоркай інтэрнэту. Грызуна з сумніўным рацыёнам знялі на вуліцы Нью-Ёрка.

Падобна на тое, што жывёла скрала гэтую ежу ў адным з вулічных шапікаў.

Хоць здабыча велічынёй амаль як паўвавёркі, жывёла па-майстэрску з ёй распраўляецца.

І мяркуючы па габарытах самога грызуна, наўрад ці яна сілкуецца толькі арэхамі.

Відэа ўжо паглядзелі 1,7 мільёна чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031