Даслаць навіну
Знайсці
07.01.2019 / 01:03 1

Падазраваны ў гібелі пяці дзяўчат арганізатар квестаў ў польскім Кашаліне узяты пад варту, яму пагражае 8 гадоў зняволення

Павялічыць выяву

Скрыншот відэа TVP.

Арганізатару квеста ў польскім Кашаліне, дзе 4 студзеня ўзнік пажар і загінулі пяць 15-гадовых дзяўчат, Мілашу С. сёння было прад'яўлена абвінавачванне, перадае tvp.info.

Яго падазраюць у наўмысным стварэнні небяспекі выбуху і пажару ў escape-room і прычыненні смерці па неасцярожнасці, паведаміў у нядзелю ўвечары прэс-сакратар Акруговай пракуратуры ў Кашаліне Рычард Гансяроўскі (Ryszard Gąsiorowski).

28-гадовы Мілаш С. не прызнаў сябе вінаватым.

Павялічыць выяву

Будынак, дзе адбыўся пажар, ў рэпартажу TVP. Скрыншот відэа.

«Мы зыходзім з таго, што падазраваны быў чалавекам, які фактычна ажыццяўляў дзеянні ў рамках бізнэсу, зарэгістраванага на яго бліжэйшую сваячку, і ён быў чалавекам, які рыхтаваў абсталяванне ў гэтых пакоях-галаваломках. І не звярнуў увагі на тое, што там няма адпаведнага ацяплення гэтых аб'ектаў, і што там няма, у першую чаргу, шляхоў эвакуацыі, якія ў выпадку небяспекі, дазволілі б ўдзельнікам гэтых забаў пакідаць памяшканне», — паведаміў прэс-сакратар Акруговай пракуратуры.

Адвакаты Мілаша С. паведамілі, што іх кліент прынёс глыбокія спачуванні сем'ям загінулых і сказаў, што ніколі б нікому такога не пажадаў.

«Наш кліент у роспачы ад таго, што здарылася. Абвінавачанняў ён не прызнаў. Тлумачэнняў не даваў, паколькі ён не ў стане псіхалагічна вынесці таго цяжару, які на яго зваліўся», — паведамілі пасля выхаду з будынку пракуратуры адвакаты.

Мілаш С. з'яўляецца унукам мясцовай жыхаркі, на якую была зарэгістраваная прадпрымальніцкая дзейнасць па арганізацыі escape room ў Кашаліне па вул. Пілсудскага 88. Па прад'яўленым абвінавачанні яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Прэс-сакратар паведаміў таксама, што пракуратура чакала магчымасці дапытаць работніка escape-room, які з моцнымі апёкамі трапіў у шпіталь.

Толькі пасля таго як з дазволу лекара гэты 25-гадовы мужчына быў дапытаны, пракуратура палічыла магчымым пачаць следчыя дзеянні ў дачыненні да Мілаша С.

На пытанне аб магчымым прыцягненні да адказнасці уладальніцы будынка і той жанчыны, якая арандавала памяшканне для вядзення бізнэсу, прэс-сакратар пракуратуры адказаў, што абмяркоўваць гэта «занадта рана». Ён адзначыў, што абедзвюх жанчын пракуратура разглядае ў якасці сведак.

Нагадаем, 4 студзеня пяць 15-гадовых дзяўчат праходзілі гульнявы квэст, святкуючы дзень нараджэння адной з іх. Каб выбрацца з замкнёнага памяшкання (escape-room), трэба было рашаць задачы. Калі ўзнік пажар, дзяўчаты прайшлі толькі палову шляху. Прычыны ўзгарання пакуль невядомыя, магчыма, узарваўся газавы балон.

Чытайце таксама:

У Польшчы на пажары падчас гульнявога квэста загінулі пяць 15-гадовых дзяўчын

У Польшчы затрымалі арганізатара квестаў ў Кашаліне

nn.by

0
Dyno / адказаць
07.01.2019 / 08:20
Бред... За состояние помещения ответственность должен нести его собственник... И большие вопросы у администратору квеста, т. к он имеет все ключи от комнат и должен постоянно наблюдать за игроками.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30