Знайсці
04.01.2019 / 17:2216РусŁacБел

Алегу Гайдукевічу выдалілі пухліну сліннай залозы

Намесніку старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алегу Гайдукевічу 4 студзеня зрабілі аперацыю па выдаленні пухліны слінной залозы.

Алег Гайдукевіч пасля аперацыі. Фота facebook.com.

«Аперацыя доўжылася тры гадзіны, усе пад наркозам. Аперацыя складаная, бо ў міліметры ад пухліны знаходзіцца нерв твару, і калі яго выпадкова зачапіць, то можа атрафіравацца ўвесь твар. Рабілі пад мікраскопам. Усё выдатна! У нас цудоўныя ў краіне лекары, не тыя, што ў міністэрствах сядзяць, а тыя, што працуюць з пацыентамі. Я тут бачу, якія складаныя аперацыі яны робяць і дзецям, і дарослым. Такім людзям трэба помнікі ставіць», — дзеліцца Гайдукевіч.

Палітык кажа, што пра пухліну даведаўся выпадкова ў снежні. Час для аперацыі між Новым годам і праваслаўным Раством абраў адмыслова, бо «найменш працы». «Першая аперацыя ў жыцці, хваляваўся, але ўсё зроблена выдатна», — расказаў ён «НН».

Пухліна добраякасная.

Гайдукевіч сказаў, што ўжо ў панядзелак плануе выйсці на працу, а бліжэйшым часам накіравацца ў складзе дэлегацыі ЛДПБ у Тэгеран.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031