Даслаць навіну
Знайсці
03.01.2019 / 16:36 7

Усё для развіцця памежнага з Расіяй Аршанскага раёна: падатак 1%, пры ўвозе абсталявання не трэба плаціць ПДВ

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №506 «Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці», якім зацвярджаецца праграма развіцця гэтага рэгіёну да 2023, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Павялічыць выяву

Орша. Фота Сяргея Гудзіліна.

У праграму ўключаныя мерапрыемствы, скіраваныя на вырашэнне ключавых праблем Аршанскага раёна. Яе мэтай з'яўляецца стварэнне ўмоў для комплекснага сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну, павышэнне якасці і ўзроўню жыцця насельніцтва, стымуляванне прадпрымальніцтва, рост даходаў мясцовага бюджэту. Для гэтага плануецца рэалізаваць шэраг эканамічных, фінансавых, падатковых, адміністрацыйных і стымулюючых мер. 

Так, на тэрыторыі раёна ўводзіцца спецыяльны рэжым падаткаабкладання: прадпрыемствы будуць вызваленыя ад выплаты ПДВ пры ўвозе тэхналагічнага абсталявання, зніжаюцца стаўкі падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання да 1%, змяншаюцца адлічэнні на пенсійнае страхаванне, а адтэрміноўка (растэрміноўка) па выплаце падаткаў будзе адбывацца без налічэння працэнтаў за яе выкарыстанне. 

Акрамя таго, у праграме прадугледжаны меры для развіцця інвестыцыйнай дзейнасці. Напрыклад, для аператыўнага прыняцця рашэнняў права на распараджэнне неэфектыўна выкарыстоўванай маёмасцю, што знаходзіцца ў рэспубліканскай форме ўласнасці, даецца Аршанскаму райвыканкаму.

На тэрыторыі раёна дазваляецца прымяненне будаўнічых і тэхнічных нормаў, устаноўленых у ЕС, ЕАЭС і КНР, з правядзеннем дзяржаўных экспертыз праектнай дакументацыі без яе адаптацыі да дзеючых нарматываў. Пры стварэнні або пашырэнні вытворчасцяў прадпрыемствы раёна вызваляюцца ад пакрыцця страт сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай вытворчасцям, а таксама ад кампенсацыйных выплат цаны выдаленых аб'ектаў расліннага свету.

Для дадатковага разняволення дзелавой ініцыятывы ў Аршанскім раёне да 31 снежня 2023 года ўводзіцца мараторый на правядзенне выбарачных праверак, а для пазапланавых праверак вызначаецца выключны пералік выпадкаў іх правядзення. Акрамя таго, прадугледжваецца мінімізацыя выпадкаў утрымання пад вартай абвінавачаных і падазраваных у здзяйсненні эканамічных злачынстваў на карысць мер стрымання, не звязаных з ізаляцыяй ад грамадства.

Асобныя палажэнні загада скіраваныя на матэрыяльнае стымуляванне працы кадраў шляхам прывязкі ўзроўню заработнай платы кіраўнікоў арганізацый і дзяржслужачых да вынікаў выканання праграмы развіцця Аршанскага раёна.

Прадугледжваецца і зняццё абмежаванняў па каэфіцыенце суадносінаў заработнай платы кіраўніка і сярэдняй зарплаты па арганізацыі. Найбольш эфектыўныя меры па развіцці Аршанскага раёна будуць у наступным пашыраныя на іншыя рэгіёны краіны.

6
Павел з Беларусi / адказаць
03.01.2019 / 18:45
Не поможет. В убогом королевстве даже хорошие идеи испоганят.
0
песимист / адказаць
03.01.2019 / 19:11
Ён па некалькi разоу афiцiйна бывау у адных жа тых гарадах i раёнах увальваючы у iх i так не зусiм слабую эканомiку бюджэтныя грошы. А у iншыя раёны, напрыклад Ганцаускi, не можа патрапiць. А таму што мясцовая "кебiчауская" наменклатура не дазволiла у 1994 г. антыкарупцыянеру нават выступiць у ДК. А мясцовыя цёткi-паляшучкi пры праезде картэжа у 90-я задзiралi спаднiцы i паказвалi д....ы. "Памятозлобен"
1
0007 / адказаць
04.01.2019 / 00:06
Да ладно? Неужели. Но мы все равно боязливы - пока раскачаемся...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31