Даслаць навіну
Знайсці
02.01.2019 / 12:43

Аварыя на МКАД: «Пежо» разбіўся аб асвятляльную мачту

Павялічыць выяву

На МКАД 1 студзеня аўтамабіль «Пежо» выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту. Пацярпелі кіроўца і яе сын, паведамілі БелТА ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Аварыя адбылася каля 14.15 на 46-м кіламетры МКАД. Пацярпелы хлопчык 2008 года нараджэння знаходзіўся на заднім сядзенні і не быў прышпілены рамянём бяспекі.

«Жанчына і дзіця шпіталізаваныя. Высветлілася, што ў дачыненні да аўто не быў выдадзены дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, а страхоўка выявілася пратэрмінаванай. Праводзіцца праверка», - праінфармавалі ва УДАІ.

У Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць, што дзеці ў аўтамабілі - адна з найбольш уразлівых катэгорый удзельнікаў руху. ДАІ заклікае не забываць пра дзіцячыя ўтрымлівальныя прылады. «Кожнае дзіця да 12 гадоў павінна перавозіцца ў спецыяльным крэсле, адпаведным яго росту і вазе. Невыкананне правілаў прыводзіць да адказнасці ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь (адна БВ роўная Br25,5). За паўторнае парушэнне на працягу года прадугледжаны штраф ад 2 да 8 базавых. Дапускаецца перавозка дзяцей да 12 гадоў без утрымлівальных прылад, калі рост дзіцяці перавышае 150 см, а таксама ў аўтамабілі-таксі «, - адзначылі ва УДАІ. Акрамя таго, кіроўцам неабходна ўлічваць умовы надвор'я: выбіраць бяспечную хуткасць, пазбягаць рэзкіх тармажэнняў, асабліва на закругленнях дарог, павялічваць дыстанцыю і бакавы інтэрвал.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31