Знайсці
02.01.2019 / 00:4539РусŁacБел

У Кіеве прайшлі адразу два асобныя шэсці на дзень нараджэння Бандэры ВІДЭА

Нацыяналісты раздзяліліся. Арганізацыі, згуртаваныя вакол аб'яднання «Свабода», прайшлі шэсцем ад парку Шаўчэнкі да майдана Незалежнасці. Адначасова Нацыянальны корпус, які гуртуе ветэранаў вайны ў Данбасе, сабраў сваіх прыхільнікаў каля Оперы. Яны таксама прайшлі да цэнтральнага майдану сталіцы.

Відэа з больш традыцыйнага для ўкраінскіх нацыяналістаў шэсця «Свабоды», з паходнямі:

Відэа з шэсця Нацыянальнага корпуса:

Шэсце «Свабоды» ўзначаліў яе кандыдат у прэзідэнты Руслан Кашулінскі. У дэманстрацыі узялі ўдзел некалькі тысяч чалавек — як моладзь, так і людзі старэйшых гадоў.

На шэсце Нацкорпуса выйшла да тысячы ўдзельнікаў, пераважна маладых.

Сцяпан Бандэра быў стваральнікам Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, што ў 1930—50-я гады вяла ўзброеную барацьбу за незалежнасць Украіны. Бандэру ўдалося зрабіць незалежніцкі рух папулярным.

Постаць Бандэры выклікае рэзкае непрыманне ў Расіі, бо ён арганізаваў масавы і паспяховы ўзброены супраціў саветам. 

Украінскія ж гісторыкі ў ацэнцы Бандэры падзяліліся. Нацыяналісты і дзяржаўнікі высока ацэньваюць ягоную постаць, лібералы і левыя ставяцца да яго негатыўна.

З аднаго боку, ён узначаліў узброеную барацьбу за незалежнасць Украіны спачатку супраць палякаў, пасля — проці нацыстаў і саветаў. З другога боку, ягоная арганізацыя выкарыстоўвала тэрарыстычныя метады. У вайне супраць палякаў АУН распаўсюдзіла тэрор на мірнае насельніцтва.

У перыяд да 1941 года АУН супрацоўнічала з нямецкімі нацыстамі. Аднак немцы адправілі кіраўнікоў АУН, у тым ліку Бандэру, у канцлагер, калі тыя 30 чэрвеня 1941 года абвясцілі Украіну незалежнай.

Распаўсюджаны фэйк, што гэта бандэраўцы палілі вёскі ў Беларусі. Ён не адпавядае гістарычнай праўдзе: Бандэра на той момант ужо быў арыштаваны нацыстамі. У знішчэнні Хатыні ды іншых зладзействах разам з эсэсаўцамі ўдзельнічалі калабаранцкія падраздзяленні, складзеныя з прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей. У іх уваходзілі, пераважна, былыя савецкія ваеннапалонныя, пастаўленыя перад выбарам: або галодная смерць у лагеры, або служба нацыстам.

Бандэру ў 1959 забіў агент савецкага КГБ, які з часам раскаецца ў сваім учынку і перабяжыць на Захад.

Прэзідэнт Юшчанка надаў Бандэру званне Героя Украіны. Януковіч гэты ўказ адмяніў.

Украінскія нацыяналісты ўшаноўваюць чырвона-чорны сцяг АУН побач з дзяржаўным, жоўта-блакітным.

Праванацыяналістычныя партыі цяпер набіраюць істотны працэнт галасоў не толькі на захадзе — калысцы АУН, але і ў цэнтры краіны. Нацыяналістычныя ідэі атрымалі новае распаўсюджанне ва Украіне ў адказ на захоп Расіяй Крыма і часткі Данбаса ў 2014-м.

Сёння постаць Бандэры ўшаноўваецца таксама ва ўкраінскіх сілавых структурах.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031