Даслаць навіну
Знайсці
31.12.2018 / 18:05 35

Беражыце блізкіх, здароўе і Беларусь! ВІДЭАвіншаванка ад нашаніўцаў

Дарагія людзі! 2018 год быў для кожнага з нас розным. Але нас яднала памяць пра наша мінулае, лучыла жаданне лепшага жыцця і цікавасць да свету, такога вялізнага і прыўкраснага.

Хай у новым годзе здзейсняцца вашы запаветныя мары, хай ён прынясе вам удачу ў працы, цікавыя падарожжы па нашай мілай Беларусі і свеце. Хай ваш настрой будзе як мага больш аптымістычны, толькі добрых навін вам. Хай у кожнага з нас будзе каханне, рок-н-рол і свая ніва.

Будзьце гаспадарамі свайго жыцця і сваёй краіны.

Хай у новым 2019 годзе Беларусь стане яшчэ больш беларускай і яшчэ больш незалежнай.

Давайце ў гэтыя шчаслівыя, святочныя хвіліны ўспомнім і тых, каго сярод нас няма, але чыя любоў жыве ў нас. Давайце падзелімся з імі нашымі радасцямі і думкамі.

Шаноўныя чытачы, дзякуй за тое, што былі разам з намі ў гэтым годзе. Шануйце сваё здароўе, беражыце блізкіх і Беларусь, і ўсё складзецца.

І яшчэ: каб мы не былі свіннямі ў гэтым годзе, не былі скотам, а былі людзьмі!

Паглядзіце нашу відэавіншаванку. Вас віншуюць у такім парадку:

Ягор Марціновіч, в.а. галоўнага рэдактара NN.BY
Настасся Роўда, намесніца галоўнага рэдактара, кіраўніца аддзела маркетынгу
Андрэй Дынько, шэф-рэдактар NN.BY, галоўны рэдактар «Нашай гісторыі»
Ягор Хаванскі, менеджар па продажах
Андрэй Скурко, рэдактар NN.BY
Каця Карпіцкая, рэпарцёрка
Алег Гардзіенка, вэб-рэдактар NN.BY
Зміцер Бабін, рэдактар расейскай версіі NN.BY
Наталля Тур, рэпарцёрка

З Новым годам! Будзем разам і ў 2019-м!

nn.by

3
хамса / адказаць
01.01.2019 / 20:46
шэў, чаму на вашым відэа вы адзін такі зашпілены на ўсе гузікі  і зажаты гальштукам? гэта ж здаецца даўно ўжо не модна.. нават на самым вышэйшым узроўні.. вы ж паглядзіце на прасці госпадзе яго як яго там на лукашэнку - ніякага гальштука.. і гузікі, што зверху, што знізу расшпіленыя
а да вас дык страшна падыйсці.. ды што там.. увогуле немагчыма - вы такі (несэксуальны - закрэслена) недаступны
1
хамса / адказаць
01.01.2019 / 20:57
добры кепскі санта - *<]:{)
невядома які добра кепскі санта - *<]://)
))
усіх добрых людзей з усім, што яны самі сабе пажадаюць) калі пажадаюць канечне) ээхх)) гуляй цыганская душа))
2
хамса / адказаць
01.01.2019 / 22:45
Звыклы белагус, нешта я вас вельмі непакою нават за 5х10 хвілін да здавалася б такога найвялікшага свята.. можа вам насамрэч сапраўды звярнуцца нарэшце да доктара? нешта там у вас паднялося.. мо тэмпература?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31