Знайсці
27.12.2018 / 12:041РусŁacБел

Зміцер Вайцюшкевіч разам з гуртом РСП прэзентуюць на НН святочную кампазіцыю ў стылі фа́ду

Напярэдадні святочнага канцэрта, які адбудзецца 7 студзеня ў мінскім Палацы культуры імя Шарко, Зміцер Вайцюшкевіч разам з гуртом РСП прэзентаваў новую калядную песню на вершы Уладзіміра Някляева. Кампазіцыя атрымала назву «Валёначак святога Мікалая».

«Кожны год мы з паэтам Уладзімірам Някляевым робім музычны падарунак нашым слухачам у выглядзе каляднай песні. Гэтым годам мне падалося, што яна павінна прагучаць з такімі партугальскімі ці кубінскімі матывамі, у стыле сальса ці фа́ду. Таксама захацелася сумясціць сваю сур’ёзнасць з троху гумарыстычным вобразам гурта РСП, з чаго і атрымаўся такі дуэт», — распавёў Зміцер.

Рэжысёр кліпа — Сяргей Торбік. Каманда таксама дзякуе Тяццяне Сініцвай за прастору для здымак.

Канцэрт 7 студзеня пад назвай «На Каляды» працягне традыцыю святочных лірычных імпрэзаў для ўсёй сям’і. У адным адзяленні прагучаць тэматычныя святочныя кампазіцыі, у другім — найлепшыя песні з розных альбомаў. На змест другога аддзялення можа паўплываць кожны слухач, пакінуўшы заяўкі ў сацыяльных сетках спевака.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031