Знайсці
22.12.2018 / 08:235РусŁacБел

Вынесены прысуд дзяўчатам з Клімавічаў, якія раскапалі магілу, каб даведацца, што адбылося з трупам за 30 гадоў

У Клімавічах падлеткі паздзекваліся з магілы, а пасля яшчэ і размалявалі агароджу царквы.

Клімавічы. Фота Vandrouka.by

Дзве непаўналетнія дзяўчыны сарвалі шыльды з крыжоў на дзвюх магілах. Гэтымі шыльдамі яны раскапалі стары магільны пагорак — каб даведацца, што адбываецца з трупам за 30 гадоў. Праўда, сіл давесці справу да канца ў іх не хапіла.

У іншы дзень адна з дзяўчын разам з хлопцам рушылі да царквы. Тут яны апаганілі непрыстойнымі надпісамі і малюнкамі калоны агароджы царквы і будынак нядзельнай школы.

Хлопцу было мала — у іншыя дні ён яшчэ раз намаляваў нешта непрыстойнае на калонах агароджы.

Падлеткаў вырашылі не накіроўваць у калонію. Той дзяўчыне, што не пайшла да царквы, прызначана абмежаванне свабоды на адзін год. Іншая дзяўчына атрымала абмежаванне свабоды на паўтара года, а хлопец — на два гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930