Знайсці
18.12.2018 / 21:51РусŁacБел

Google адмовіўся ад стварэння пошукавіка з цэнзурай для Кітая

Супраць рашэння стварыць пошукавік з цэнзурай выступілі супрацоўнікі інтэрнэт-гіганта.

Кампаніі Google прыйшлося адмовіцца ад планаванага запуску версіі свайго пошуку з убудаванай цэнзурай у Кітаі. Праект згарнулі пасля пратэстаў супрацоўнікаў кампаніі, паведамляе The Intercept.

Кіраўніцтва пошукавіка было вымушана закрыць сістэму аналізу даных, якая выкарыстоўвалася для распрацоўкі цэнзураванай пошукавай сістэмы для Кітая.

Паводле дзвюх крыніц выдання, знаёмых з планамі Google, спыненне працы над сістэмай аналізу даных мела велізарныя наступствы, фактычна спыніўшы працу над цэнзураванай пошукавай сістэмай, вядомай як Dragonfly.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031