Знайсці
14.12.2018 / 20:524РусŁacБел

Пінскага відэаблогера аштрафавалі за «несанкцыянаваную сустрэчу» з падпісчыкамі

Аднаго з аўтараў YouTube-канала «Топавы Пінск» Яўгена Шарыкалу аштрафавалі за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. Падставай стала несанкцыянаваная ўладамі сустрэча з падпісчыкамі, якую правялі ў цэнтры Пінска.

Мерапрыемства прайшло ў Пінску 18 лістапада. На плошчы Леніна некалькі сотняў юных жыхароў горада сабраліся на сустрэчу з аўтарамі канала «Топавы Пінск».

Калі відэа з сустрэчы трапіла ў інтэрнэт, мерапрыемствам зацікавіліся ў пінскай міліцыі.

«Гэтае мерапрыемства было несанкцыянаваным і арганізавана з парушэннем нормаў дзеючага заканадаўства», — паведаміў у эфіры ТРК «Пінск» старшы інспектар групы інфармацыі і грамадскіх сувязей Пінскага ГАУС Аляксандр Касцюкевіч.

Паводле Tut.by, пінскія міліцыянеры правялі праверку і склалі пратакол на Яўгена Шарыкалу за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства. Суд ужо прайшоў. Яўгена прызналі вінаватым і прызначылі яму 20 базавых велічынь штрафу (490 рублёў). Аўтары канала «Топавы Пінск» каментаваць сітуацыю адмовіліся.

«Мерапрыемства не мела нейкіх канкрэтных мэтаў, а проста з'яўлялася свавольствам. Вырашылі сабраць непаўналетніх, падурэць, пакрычаць на плошчы Леніна. Гэты выпадак абуральны і меў вельмі вялікі грамадскі рэзананс і ў інтэрнэце, і абмеркаванне ў сродках масавай інфармацыі. Таму гэтым пытаннем займаліся не толькі супрацоўнікі органаў унутраных спраў, але і іншыя службы», — паведаміў Аляксандр Касцюкевіч.

YouTube-канал «Топавы Пінск» стварылі браты-блізняты Яўген і Ілля Шарыкала, а таксама Багдан Астроўскі і Максім Раманенка. Хлопцам па 18-19 гадоў, усе яны з Пінска. Яны здымаюць гумарыстычныя скетчы у фарматах «Карацей кажучы» і «Кожны чалавек такі». Раней іх канал атрымаў сярэбраную кнопку YouTube за 100 тысяч падпісчыкаў. Зараз за іх творчасцю сочаць амаль 450 тысяч чалавек.

42.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031