Знайсці
14.12.2018 / 17:484РусŁacБел

Палітрада АГП: Заява Мядзведзева і адсутнасць рэакцыі беларускіх уладаў — гэта рэальная пагроза для суверэнітэту

Заява палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі

Палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі разглядае заяву прэм'ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, зробленую ў Брэсце, і рэакцыю беларускіх уладаў на дадзеныя прапановы як рэальную пагрозу для суверэнітэту Беларусі.

Прапановы Крамля пра больш цесную палітычную інтэграцыю, увядзенне агульнай валюты (у рэальнасці — расійскага рубля), агульных межаў, суда, кантралюючых органаў у сітуацыі правалу эканамічнай інтэграцыі, ва ўмовах фактычнай вайны РФ з Украінай і супрацьстаяння Расіі са значнай часткай цывілізаванай міжнароднай супольнасці — гэта, па сутнасці, прапанова дзевяці з паловай мільёнам грамадзян Беларусі адмовіцца ад суверэнітэту і незалежнасці і ўцягнуць краіну ў канфрантацыю і вайну.

Палітрада АГП лічыць, што падобнага роду прапановы і шантаж з'явіліся следствам палітычнай недальнабачнасці беларускіх уладаў у іх кулуарным гандлі і гульнямі з Крамлём.

Палітрада АГП заяўляе рашучы пратэст планам, агучаным палітычным кіраўніцтвам Расіі.

Палітрада АГП патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладна і выразна адрэагаваць на шантаж з боку расійскага кіраўніцтва, на справе даказаць неаднаразова дэклараваную прыхільнасць да незалежнасці Беларусі і пацвердзіць непарушнасць суверэнітэту краіны.

Мы заклікаем палітычныя сілы, структуры грамадзянскай супольнасці, усіх грамадзян краіны выступіць адзіным фронтам і не дапусціць інкарпарацыі Беларусі ў склад Расійскай федэрацыі!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031