Знайсці
14.12.2018 / 12:298РусŁacБел

Дзмітрый Жук пра адключаныя на «СБ» каментары: Гэта мая пляцоўка — і я павінен яе кантраляваць

Галоўны рэдактар «СБ. Беларусь сёння» Дзмітрый Жук у інтэрв'ю праграме «Маркаў. Нічога асабістага» расказаў, чаму адразу пасля прызначэння адключыў на сайце магчымасць каментавання. 

«[Я адключыў каментары] цалкам асэнсавана. Што такое каментары на сайце і што такое сайт? Сайт — мая рэдакцыйная пляцоўка, і я як рэдактар не хачу мець дыскусію двух нейкіх нікаў, умоўна кажучы, Пятрова і Грамілы, якія вычвараюцца, ці прыкалваюцца, ці яшчэ нешта на маёй пляцоўцы. Гэта мая тэрыторыя, і я павінен гэту тэрыторыю кантраляваць. Але самае галоўнае не ў гэтым — я адказваю за гэту тэрыторыю.

Гэта не кажа пра тое, што няма зваротнай сувязі. Пад любым матэрыялам ёсць кнопка «звязацца з аўтарам». Ёсць матэрыял рэдакцыйны, газетны, і ёсць меркаванне чытача. Калі мы палічым гэта меркаванне цікавым, мы яго апублікуем, нават у газеце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031