Знайсці
13.12.2018 / 19:1633РусŁacБел

У гродзенскай гімназіі ўрачыста адкрылі помнік Дзяржынскаму

У гродзенскай гімназіі №6 урачыста адкрылі помнік Феліксу Дзяржынскаму. Цырымонію прымеркавалі да Дня супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі, піша «Гродзенская праўда».

Адліты з бронзы бюст Фелікса Дзяржынскага каля школьнага ганка ўсталявалі больш за трыццаць гадоў таму. Зараз помнік абнавілі.

На цырымоніі адкрыцця намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч падкрэсліў, што помнік Феліксу Дзяржынскаму тут, у школе, — гэта важная частка выхавання патрыятызму, гістарычнай памяці і грамадзянскай адказнасці ў вучняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031