Знайсці
12.12.2018 / 17:078РусŁacБел

У ЕС хочуць закрыць парты для расійскіх суднаў

Еўрапейскі парламент рыхтуецца прыняць у сераду рэзалюцыю з заклікам да краін-сябраў Еўрасаюза закрыць свае парты для расійскіх суднаў, якія прыплываюць з Азоўскага мора. Пра гэта гаворыцца ў адной з паправак да рэзалюцыі пра стан імплементацыі Пагаднення аб асацыяцыі Украіна-ЕС, піша «Укрінформ».

«Еўрапарламент заклікае краіны-сябры закрыць доступ да партоў ЕС для расійскіх суднаў, якія прыплываюць з Азоўскага мора, пакуль Расія не адновіць свабодную навігацыю праз Керчанскі праліў і ў Азоўскім моры», — гаворыцца ў папраўцы, якую зрабіла група Еўрапейскай народнай партыі, а таксама дакладчык па Украіне дэпутат Міхаэль Галер.

Еўрапарламентарыі таксама асуджаюць наўмысны акт агрэсіі Расіі супраць Украіны 25 лістапада ў Керчанскім праліве, і патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўкраінскіх караблёў і маракоў, якія павінны атрымаць статус ваеннапалонных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930