Знайсці
12.12.2018 / 11:20РусŁacБел

Адзін з топ-менеджараў «Белшыны» збіў насмерць пешахода

Пра гэта «Вячэрняму Бабруйску» распавёў намеснік начальніка Бабруйскага РАУС Рустам Хамдамаў.

Фота УУС.

Адбылося ДТЗ у пятніцу каля 18.40 непадалёк ад вёскі Сычкава.

57-гадовы кіроўца «Таёты» здзейсніў наезд на 56-гадовага пешахода, які ішоў па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку пешаход атрымаў цялесныя пашкоджанні (цяжкая спалучаная траўма, цяжкая адкрытая чэрапна-мазгавая траўма, пераломы сцягна, пляча, траўматычны шок). Праз тры гадзіны ён памёр у шпіталі.

На аўтамабілі былі зімовыя шыны. Пешаход святлоадбівальнымі элементамі пазначаны не быў.

Кіроўца аўтамабіля Toyota працуе на прадпрыемстве «Белшына» на кіруючай пасадзе. Загінулы пешаход нідзе не працаваў.

У дачыненні да кіроўцы 8 снежня распачалі крымінальную справу па артыкуле 317 ч. 2 («Парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека або нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031