Знайсці
17.11.2018 / 21:4314РусŁacБел

«Я зайшоў надта далёка»: прэзідэнт Ісландыі выбачыўся за патрабаванне забараніць піцу з ананасам

Фота з Вікіпедыі

Прэзідэнт Ісландыі Гудні Ёханесан, які ў 2017 годзе прапанаваў забараніць піцу з ананасам (гавайскую піцу), прызнаў, што яму не варта было гэтага рабіць. Яго словы прыводзіць канадская тэлерадыёвяшчальная карпарацыя CBC.

Ёханесан сказаў, што «зайшоў занадта далёка» і шкадуе пра гэта. Па словах прэзідэнта, ён не павінен быў прапаноўваць забараніць піцу, бо кожны чалавек вольны выбіраць той топінг, які яму падабаецца, і гэта значна важней, чым яго меркаванне.

У лютым 2017 года, сустракаючыся са студэнтамі ў Канадзе, Ёханесан заяўляў, што, калі б у яго былі паўнамоцтвы, ён забараніў бы піцу з ананасам. Кіраўнік дзяржавы патлумачыў, што аддае перавагу піцы з морапрадуктамі.

У падтрымку піцы з ананасам запусцілі флэшмоб #TeamPineapple. Да яго, сярод іншых, далучыўся прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо. «У мяне ёсць ананас. У мяне ёсць піца. І я падтрымліваю гэты цудоўны твор Паўднёва-Заходняга Антарыа», — напісаў ён у твітары. (Кухар Сэм Панопулас, які лічыцца стваральнікам гавайскай піцы, жыў у канадскай правінцыі Антарыа).

tvrain.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031