Знайсці
12.11.2018 / 19:04РусŁacБел

Заказ нікуды не адпраўляўся, а тэлефон прадаўца не адказваў: жыхарка Мсціслава падманула ў інтэрнэце 12 чалавек

Жыхарка Мсціслава падманула ў інтэрнэце 12 чалавек. 25-гадовая дзяўчына размясціла на буйной беларускай інтэрнэт-платформе аб'явы аб продажы прылад для манікюру. І з кастрычніка 2017 па верасень 2018 года яна такім чынам атрымала больш за 550 рублёў.

Гель-лакі, фрэзеры і іншыя прылады для манікюру яна прадаваць не збіралася, а іх фатаграфіі ўзяла ў інтэрнэце. Завабліваючы кліентаў, кошт тавару яна змяншала на 20-50%.

Пакупнік выбіраў тавар і затым аплачваў яго. Пасля чаго чакаў адпраўкі тавару. Заказ нікуды не адпраўляўся, а тэлефон прадаўца не адказваў. Падманутымі аказаліся 12 грамадзян, сярод якіх жыхаркі Мінска, Віцебска, Гомеля, Нясвіжа і Бабруйска.

Распачатая крымінальная справа за махлярства.

Могилёвские Ведомости

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031