Даслаць навіну
Знайсці
27.12.2018 / 13:03 9

«Наша гісторыя»: Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Павялічыць выяву

Файная навіна: ад пачатку 2019 года часопіс «Наша гісторыя» можна будзе атрымліваць праз падпіску.

Афармленне падпіскі даступнае:

праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска» на сайце www.belpost.by;

праз плацежна-даведкавыя тэрміналы;

у аддзяленнях паштовай сувязі;

дома, запрасіўшы паштальёна.

Як падпісацца на «Нашу гісторыю» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

1. Шукаем на сайце раздзел інтэрнэт-падпіскі.

У пераліку паслуг трэба выбраць пункт «Падпіска»,

Павялічыць выяву

пасля перайсці па спасылцы ў пункт «Інтэрнэт-падпіска».

Павялічыць выяву

2. Рэгіструемся.

Для гэтага трэба выбраць пункт «Рэгістрацыя фізічных асобаў» уверсе старонкі.

Павялічыць выяву

З’явіцца акенца з прапановай пазначыць Ваш электронны адрас.

Павялічыць выяву

Напісаўшы адрас, цісніце кнопку «Адправіць ліст» — Вам на электронную пошту будзе дасланая спасылка для далейшай рэгістрацыі.

3. Уносім асабістыя звесткі і адрас для дастаўкі.

Перайшоўшы па спасылцы, дасланай на мэйл, Вы пабачыце акенцы для ўнясення Вашых асабістых дадзеных.

Вам трэба будзе прыдумаць (і запомніць!) пароль, пазначыць імя, прозвішча, імя па бацьку і адрас, на які хочаце выпісаць «Нашу гісторыю». Запоўніўшы, цісніце «Працягнуць» — на экране з’явіцца паведамленне пра паспяховую рэгістрацыю.

Павялічыць выяву

4. Знаходзім «Нашу гісторыю» ў каталозе.

Павялічыць выяву

Для гэтага ў верхняй частцы старонкі выбіраем рубрыку «Падпіска на выданні». Каб прасцей было знайсці «Нашу гісторыю» ў каталозе, клікайце на «Алфавітны» спосаб пошуку і выбірайце літару «Н». У акенцы «На старонцы» лепей адразу выбраць «50». Знаходзіце «Нашу гісторыю».

Павялічыць выяву

Вы пабачыце падпісны індэкс часопіса 00469, назву, перыядычнасць выхаду і цану. Пасля ў полі справа ад цаны націскаеце «Замовіць».

Павялічыць выяву

УВАГА: каб замовіць часопіс, дастаткова націснуць адзін раз — клікнуўшы некалькі разоў, можна адправіць у кошык некалькі замоваў.

5. Замова зробленая. Засталося аплаціць.

Пераходзім у пункт «Замовы» (уверсе старонкі) і націскаем «Да аплаты».

Павялічыць выяву

Вы пабачыце даступныя спосабы дыстанцыйнай аплаты і зможаце скарыстацца тым, які Вам найбольш падыходзіць.

Павялічыць выяву

Калі ж няма магчымасці разлічыцца праз плацежную сістэму банкаўскай карткай, можна раздрукаваць квітанцыю на падпіску і аплаціць яе ў любым аддзяленні пошты.

Павялічыць выяву

Па ўсіх пытаннях, звязаных з падпіскай, тэлефануйце: (29) 707-73-29 (МТС), (29) 613-32-32 (Вэлком). Таксама звяртайцеся на e-mail: nn@nn.by (з пазнакай «Падпіска») ці на Viber/Telegram.

Рэд.

3
Aleh / адказаць
16.12.2018 / 13:00
хамса,как он может быть городом Крывичей если он основан на территории восточнолитовских Курганов?Причем основан тогда когда славянизации литовского населения еще не происходило,она началась в конце 14 века начале 15. 
4
хамса / адказаць
18.12.2018 / 08:21
Aleh, выбачайце, нейкая абсалютная бздура.. да чаго тут курганы? ці вы прапануеце аддаць горад памерлым, якія памерлі задоўга да яго заснавання?
паглядзіце, напрыклад, пра заснаванне расейскага горада Владзіміра: 'В VI—VII веках эту территорию осваивало волго-финское племя меря. В VIII—X [час, калі заснаваны горад] веках на холме, где позже был построен Успенский собор, существовал мерянский посёлок.
В IX—X веках сюда стали проникать славяне, в частности, кривичи'
0
Stepan Bandera / адказаць
29.12.2018 / 21:34
Я так разумею ўжо на студзень не падпіцца ды толькі з наступнага месяца?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31