Знайсці
22.10.2018 / 18:0168РусŁacБел

Пуцін: Севастопаль ніколі дэ-юрэ не быў часткай Украіны

Уладзімір Пуцін заявіў, што Севастопаль дэ-юрэ заўсёды быў у складзе Расіі, таму што пры перадачы Крыма Украіне ў 1954 годзе пра горад «проста забыліся». Пра гэта ён распавёў на сустрэчы з мэрам Масквы Сяргеем Сабяніным, паведамляе ТАСС.

Фота: kremlin.ru.

«Ён [Севастопаль] быў горадам цэнтральнага падпарадкавання, і нават пры перадачы — незаконнай перадачы — Крыма са складу РСФСР у склад Украінскай ССР, — сказаў Пуцін. — Незаконнай, таму што рашэнне было прынята прэзідыумам Вярхоўнага Савета РСФСР, Украіны, а затым зацверджана прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР. А па законе трэба было зацвярджаць Вярхоўнымі Саветамі рэспублік і Вярхоўным Саветам СССР».

«Але нават пры гэтым незаконным, па сутнасці, працэсе, пра Севастопаль проста забыліся, і ён не перадаваўся са складу РСФСР у склад Украіны, — дадаў Пуцін. — Так што фармальна і юрыдычна ён заўсёды быў у складзе Расіі».

Крым разам з горадам Севастопалем быў анексаваны Расіяй вясной 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031