Знайсці
21.10.2018 / 15:282РусŁacБел

Памёр лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі Асаму Сімамура, які адкрыў зялёны флюарэсцэнтны бялок

У японскім Нагасакі на 91-м годзе жыцця памёр лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі Асаму Сімамура, паведамляе РБК са спасылкай на NHK.

Навуковец атрымаў Нобелеўскую прэмію ў 2008 годзе за адкрыццё і пашырэнне выкарыстання зялёнага флюарэсцэнтнага бялку. Сваё адкрыццё Сімамура зрабіў разам з Роджэрам Тсінам і Марцінам Чалфі.

Асаму Сімамура нарадзіўся ў горадзе Фукутыяма, прэфектура Кіёта, у 1928 годзе. Вырас у Маньчжурыі і Осацы, дзе яго бацька служыў у войску.

У 1958 годзе Асаму Сімамура атрымаў дыплом магістра, а праз два гады абараніў дысертацыю. З 1960 года жыў і працаваў у ЗША.

Зіхоткі бялок, або зялёны флюарэсцэнтны пратэін (GFP) — шляхаводная зорка сучаснай біяхіміі. Карыстаньне ім дазваляе сёння сачыць за разнастайнымі працэсамі ў клетках, якія іначай былі б нябачныя, такімі як паступовая атрафія нервовых клетак у хворых на Паркінсон, або разьвіццё ракавых працэсаў у мозгу.

Асаму Сімамура вылучыў бялок з мэдузы Aequorea Victoria, якую прыбівае прылівам да заходняга берага Паўночнай Амэрыкі. Ён выявіў, што бялок зіхаціць зялёным святлом ва ўльтрафіялетавым спэктры. Мартын Чалфі прадэманстраваў каштоўнасьць GFP для высвятленьня розных біялягічных працэсаў. Роджэр Тсін раскрыў агульны механізм зіхцення.

У целе кожнай жывой істоты знаходзяцца дзесяткі тысяч бялкоў. Калі нейкі з іх не перамяшчаецца як трэба, дык зазвычай гэта завяршаецца хваробай. Гэта прычына, чаму біяхімікам важна сачыць за рухам і актыўнасцю бялкоў у целе. Пры дапамозе сучасных тэхналогій навукоўцы здольныя далучаць сёння зіхоткі GFP да патрэбных, але нябачных бялкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930