Знайсці
15.10.2018 / 08:4522РусŁacБел

Праграма «Макаёнка, 9» пажартавала пра Лукашэнку

У трэцім выпуску late night show «Макаёнка, 9» на тэлеканале «Беларусь 1» прагучаў жарт пра Аляксандра Лукашэнку. Праўда, не пра прэзідэнта, а пра бургер «Лукашэнка», які з'явіўся ў меню адной з расійскіх закусачных, піша Еўрарадыё.

Бургеры даставілі ў студыю праграмы з Масквы. На дэгустацыю быў запрошаны мінскі фудхантар Павел Крамар, які заўважыў, што за час пералёту бургеры злёгку памяліся.

— Ты ведаеш, што менавіта гэты бургер — ён наогул не мае тэрміну прыдатнасці. Ён заўсёды свежы атрымліваецца! — пракаментаваў гэта вядучы шоу Яўген Перлін.

Але ў студыі ніхто чамусьці не засмяяўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031