Даслаць навіну
Знайсці
10.10.2018 / 22:21 9

Беларускі звычай: жонку выбіраюць бацькі

Бацькі паехалі ў сваты «запіваць» нявесту для сына, а той не ведаў, хто меў стаць ягонай жонкай і адно заломваў удома рукі.

Праграма «Вяскоўцы» тэлеканала «Белсат» выправілася ў падарожжа ў вёску Вулька Драгічынскага раёну да выбітнага дуэту спевакоў — спадарыні Еўдакіі Зіновіч і спадара Фёдара Булыгі. Некалі іх з’яднала песня, яны стварылі сям'ю і, як кажуць, цяпер маюць магчымасць рэпетаваць удома.

Спевакі распавялі пра тое, як некалі хлопцы да крыві біліся за дзяўчат і як бацькі самі выбіралі нарачоных для сваіх дзяцей. Прагучала ў праграме і даўнейшая гісторыя, як паляшук хацеў зарабіць на каларадскім жуку, але ў выніку зазнаў толькі страты.

Вядоўца Віктар Шукеловіч здабыў у праграме аўтамабільныя дзверцы ды шукаў машыны, якая б да іх пасавала. Акрамя гэтага, няўрымслівы аўтар праграмы скрабаў бульбу, збіраў маліну і яблыкі, ласаваўся суседчынымі піражкамі, плёў лапці, раз'язджаў па вёсцы ў аўце, слухаў анекдоты з рэальнага жыцця ды атрымліваў асалоду ад старажытных палескіх спеваў на імправізаваным вясковым канцэрце.

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), анлайн або ў Facebook.

2
Шитье белыми нитками / адказаць
11.10.2018 / 11:06
Дешевая поделка какая-то. Наверное решили подмахнуть самизнаете кому в законодательной инициативе по теме "гвалт в семье"?)))
0
прыложкавая тумбачка / адказаць
11.10.2018 / 11:51
Казік, згадаем яшчэ адзін беларускі звычай. Ты, паночак (прэзідэнт), сядзі на лаўцы, а я (народ) сабе і пад лаўкай паляжу.

Адкуль гэта, цэлых ужо 24 гады, такі моцны разносіцца храп?.. Ды з-пад лаўкі.
1
Грамазека / адказаць
14.10.2018 / 20:57
Alec, Побойтнсь Неба, громоворжец Перун, один из высших богов на бел.Руси., какие черти, какой зад.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31