Знайсці
05.10.2018 / 17:2021РусŁacБел

Мітрапаліт Павел выказаўся за мараторый на смяротнае пакаранне

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел падтрымлівае мараторый на смяротнае пакаранне, але лічыць, што з Крымінальнага кодэкса гэта пакаранне прыбіраць пакуль не варта, паведамляе Tut.by.

— Смяротнае пакаранне, можа быць, як форму не варта сёння прыбіраць з Крымінальнага кодэкса. Гэты артыкул кажа пра тое, што за любое злачынства павінна быць і абавязкова будзе пакаранне, адплата. Каб любы чалавек, які мае намер здзейсніць нейкае злачынства, разумеў, што адплата абавязкова будзе. Калі не тут, на Зямлі, то на Страшным Судзе абавязкова будзе. Іншая справа, што той мараторый на смяротнае пакаранне, які сёння ёсць у многіх краінах, часта апраўдвае сябе. Было шмат выпадкаў, калі людзі сядзелі вялікія тэрміны, а потым праз шмат-шмат гадоў высвятлялася, што гэта было незаслужана, што чалавек не здзяйсняў гэтага злачынства. На мой погляд, у чалавека і павінна быць перасцярога, і ў той жа час трэба памятаць пра тое, што лепш зграшыць у міласці, чым у жорсткасці.

Старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ протаіерэй Сяргей Лепін таксама звярнуў увагу, што стаўленне Беларускай праваслаўнай царквы да пытання смяротнага пакарання заснавана на сацыяльнай канцэпцыі Рускай праваслаўнай царквы.

— Дзе ў прыватнасці гаворыцца, што мы лічым адмену смяротнага пакарання, замену яго іншымі пакараннямі больш жаданымі, чым наяўнасць смяротнага пакарання. Гэта выключае магчымасць судовых памылак, прадугледжвае магчымасць пастырскай працы з грэшнікамі, якія зрабілі цяжкія злачынствы і агулам гэта адпавядае больш катэгорыі гуманнасці.

Ён падкрэсліў, што Беларуская праваслаўная царква не вітае палітызацыі пытання смяротнага пакарання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031