Знайсці
02.10.2018 / 17:577РусŁacБел

Мужчына не змог нармальна памяняць падгузак сыну ў прыбіральні і распачаў флэшмоб за раўнапраўе бацькоў

Жыхар Фларыды Донтэ Палмер нядаўна разам з жонкай і трыма дзецьмі наведаў рэстаран. Калі сыну спатрэбілася памяняць падгузак, ён падрадзіўся зрабіць гэта сам, але сутыкнуўся са цяжкасцямі: мужчынскія прыбіральні вельмі рэдка абсталяваныя спавівальнымі столікамі. І гэты рэстаран не стаў выключэннем.

Донтэ прыйшлося рабіць гэта на кукішках, а яшчэ паклікаць па дапамогу другога сына, паведамляе BuzzFeed. Той і сфатаграфаваў бацьку ў нязручнай позе, якая ў выніку стала ілюстрацыяй да яго публікацыі-абурэння ў інстаграме:

«Чаму ў мужчынскіх туалетах няма спавівальных сталоў, быццам [тат, якія гэтым займаюцца] не існуе?». «Мы больш, чым проста абаронцы. Мы тыя, хто возіць каляскі і ўстае ў чатыры раніцы, каб падаграваць бутэлечкі».

Амерыканец заклікаў да раўнапраўя ў адносінах да бацькоў, і цяпер пад хэштэгам #squatforchange выходзяць іншыя гісторыі тат з усяго свету, якія сутыкаюцца з такімі самымі нязручнасцямі ў жыцці.

Праблема адсутнасці такіх столікаў актуальная і для Беларусі. Хаця ў нас іх пакуль можна сустрэць далёка не ва ўсіх жаночых прыбіральнях.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930