Даслаць навіну
Знайсці
01.10.2018 / 14:26 3

Сустрэча з рэдактарам «Нашай гісторыі» — панядзелак, 18.00

Сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса «Наша гісторыя» Андрэем Дынько — Сядзіба ТБМ (Мінск, Румянцава, 13), панядзелак, 18.00. Сустрэча адбудзецца ў межах падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча.

Павялічыць выяву

Выйшаў другі нумар часопіса «Наша гісторыя». Тэма нумара — Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-га. Якім быў Каліноўскі — сапраўдны? Якую фатальную памылку дапусцілі паўстанцы? І можа лепш, каб таго паўстання ўвогуле не было? Над адказамі разважаюць вядучыя гісторыкі сучаснасці.

Акрамя таго, чытайце: 

Вайна пасля вайны: антысавецкае падполле ў пасляваеннай Беларусі

Знакаміты савецкі шпіён Кім Філбі, беларускі след

З Гулага — на Рэйхстаг. Гісторыя генерала-беларуса Міхаіла Букштыновіча

Як сірата стаў самым багатым селянінам Гродзенскай губерні: кім ён быў і што стала з ягонымі продкамі

Артылерыя Нясвіжскага замка

Слаўнае мінулае беларускага сыру

Якіх сабак трымалі нашы продкі

Рэцэпты заходнебеларускага сняданку

а таксама пачатак комікса пра Францыска Скарыну

І можна праверыць сябе: як бы вы здалі ЦТ па гісторыі? Вялікі і грунтоўны тэст.

100 старонак, 25 тэкстаў — кожны знойдзе сабе цікавае. Вось змест:

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Першы нумар «Нашай гісторыі» стаў бестселерам, яго наклад дадрукоўвалі тройчы. Наклад другога нумару складае 10 500 асобнікаў.

Дзе купіць?

Мы адправілі нумар 2 амаль ва ўсе гарады краіны, акрамя некалькіх райцэнтраў. Пытайцеся ў шапіках «Саюздруку» і на поштах. Увага! У малых гарадах ён можа быць толькі ў адным з шапікаў — даведвайцеся, у якім. На поштах часопіс можна купіць толькі ў Мінску, Мінскай вобласці, абласных цэнтрах, а таксама ў Баранавічах, Лідзе, Маладзечне і Полацку.

Калі ў вашым шапіку яго не прадаюць, пакідайце ім заяўку і пытайцеся, ці могуць дазамовіць. 

А вось спіс кнігарань, якія прадаюць «Нашу гісторыю». 

Мінск

«Акадэмкніга» (на станцыі метро Акадэмія навук)

Філія «Акадэмкнігі» на Багдановіча, 46

Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крама 60 + тут можна замовіць праз kniger.by

«Галіяфы» (Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе) + тут можна яго замовіць з дастаўкай праз Halijafy.by

«Мой модны кут» (Цэнтр Маскоўска-Венскі, павільён 333 — гэта каля ЦУМа, метро Якуба Коласа, Незалежнасці 58)

Кніжны кірмаш па вул. Даумана 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б ІП Дудар Алесь

«Рагна» (Сухая, 4, метро Фрунзенская)

«Кніжная шафа» (Дзяржынскага, 9)

Поштай ці з дастаўкай на дом вы можаце яго замовіць праз Halijafy.by, Knihi.by, Kniger.by.

Гродна

У Гродне — «Цудоўня» (Кірава, 3).

Брэст

У Брэсце — «Правільная кніга» (на Куйбышава 13, каля рынку) і «Князь Вітаўт» (Савецкая, 55).

Віцебск

У Віцебску — кнігарня «Светач» (Кірава, 10).

Магілёў

Кнігарня «Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48).

Бабруйск

У Бабруйску — кнігарня «Крыніца ведаў» (Горкага, 31).

Пінск

У Пінску — «Мой модны кут» (вул. Леніна, 31)

Дарэчы, нумар 1 нарэшце ўзяла таксама «Белкніга».

Акрамя таго, часопіс можна купіць у ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

Падпісны індэкс 00469

Падпісацца можна, але ўжо толькі на 2019 год. Падпісны індэкс 00469. Нумары гэтага года шукайце ў шапіках, на раскладках, у кнігарнях і кнігароў.

Якія прынцыпы новага часопіса

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Мы будзем пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

Якія першыя водгукі на нумар 2?

Падарыце настаўнікам!

Наш часопіс — найлепшы падарунак на Дзень настаўніка. 

1
хамса-дземовачка / адказаць
30.09.2018 / 21:36
Мяне даўно зацакавіла на вашай вокладачцы пазнака 16+.. навошта? тым больш што самі ж друкавалі фоты, дзе часопіс тыпу чытаюць маленькія дзеці і нават катЫ.. вось, напрыклад - https://nn.by/?c=ar&i=215504 - ну катáм-то яўна менш за 16 не толькі год, а і кілаграм
1
Юрась Беларус / адказаць
01.10.2018 / 00:11
У самім часопісе нумар 2 пазначаны наступны падпісны індэкс на 2019 год: 18008. У артыкуле пазначаны іншы падпісны індэкс - 00469. Каталога Белпошты на 1-е паўгоддзе 2019 года пакуль няма. Які індэкс правільны? Хацелася, каб гэта быў індэкс 18008, бо ён лёгка запамінаецца. Рэд. Правільны індэкс -- 00469.
1
Пятро Касьнерык / адказаць
01.10.2018 / 07:16
толькі Андрэй!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31