Знайсці
25.09.2018 / 21:4034РусŁacБел

Сваякі асуджаных гомельскіх мытнікаў паскардзіліся Пуціну

На працягу ўсяго працэсу па справе гомельскіх мытнікаў і пасля абвінаваўчага прысуду сваякі абвінавачаных не аднойчы накіроўвалі калектыўныя звароты ў адрас Аляксандра Лукашэнкі. Свой чарговы зварот яны накіравалі ўжо ў Маскву — Уладзіміру Пуціну.

22 мая суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў былых мытнікаў вінаватымі ў атрыманні хабараў і прысудзіў да пазбаўлення волі на тэрміны ад 3 да 13,5 года.

Падзеі адбываліся ў 2010-2016 гадах на ўчастку расійскага-беларускай мяжы каля населенага пункта Селішчы.

Сваякі асуджаных мытнікаў звяртаюць увагу, што з 1995 года ўказамі прэзідэнтаў Расіі і Беларусі мытны кантроль на мяжы адмянілі. З 2007 года мытная тэрыторыя Расіі і Беларусі стала адзінай. На мяжы няма мытнага, фітасанітарнага, ветэрынарнага і іншых відаў кантролю.

Паводле belaruspartisan.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930