Знайсці
20.09.2018 / 08:551РусŁacБел

Сёння БАТЭ стартуе ў Лізе Еўропы. Рэальная магчымасць перамагчы ў гасцях

Фота ФК БАТЭ

Сёння барысаўскі БАТЭ пачынае еўракубкавую восень. Як і год таму, беларускі клуб стартуе ў групавым раўндзе Лігі Еўропы. Супернікі па групе — англійскі «Чэлсі», грэчаскі ПАОК і венгерскі «МОЛ Відзі».

Сёння БАТЭ гуляе ў гасцях супраць «МОЛ Відзі». Пачатак гульні ў 19.55 (трансляцыя на «Беларусь-5»).

Галоўны трэнер барысаўцаў Аляксей Бага заявіў на прэс-канферэнцыі, што задача БАТЭ набраць такую колькасць балаў, каб прайсці ў плэй-оф.

4 кастрычніка матч у Барысаве з ПАОКам.

Год таму БАТЭ, гуляючы ў ЛЕ, заняў 4-е месца ў групе, прапусціўшы наперад не толькі «Арсенал», але і «Црвену Звезду» і «Кёльн».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031