Знайсці
20.09.2018 / 00:5941РусŁacБел

У МУС расказалі, чым будуць займацца расійскія паліцэйскія на Еўрапейскіх гульнях

На час правядзення Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе і чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе ў Беларусі будуць працаваць расійскія паліцэйскія. У МУС Беларусі расказалі, чым менавіта зоймуцца іх калегі і навошта іх запрасілі.

Ігар Шуневіч і кіраўнік МУС Расіі Уладзімір Калакольцаў. Фота: прэс-служба МУС Беларусі.

«У гэтым канкрэтным выпадку гаворка ідзе не пра прысутнасць расійскіх паліцэйскіх на спартыўных і грамадскіх аб'ектах, а пра аказанне калегамі кансультатыўнай і метадычнай дапамогі пры правядзенні спартыўных мерапрыемстваў з улікам напрацаванага вопыту ў перыяд правядзення спартыўных спаборніцтваў сусветнага ўзроўню на тэрыторыі Расіі, у тым ліку апошняга чэмпіянату свету па футболе ў 2018 годзе», — растлумачылі ў МУС.

Раней Ігар Шуневіч заявіў, што расійскія праваахоўнікі будуць задзейнічаны ў Беларусі на час правядзення II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе і чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031