Даслаць навіну
Знайсці
14.09.2018 / 14:01 7

Google Translate абвінавацілі ў сэксізме

Бразільскія даследчыкі з Федэральнага ўніверсітэта Рыу-Грандзі-ду-Сул пад кіраўніцтвам Луіса Ламбы (Luis Lamb) выявілі, што алгарытмы сэрвісу Google Translate прадузятыя пры перакладзе сказаў з мовы без граматычнай катэгорыі роду. Пры перакладзе некалькіх тысяч сказаў з 12 такіх моў на англійскую аказалася, што тэхнічныя прафесіі значна радзей адносяць да жанчын, чым прафесіі ў сферы аховы здароўя, паведамляе N+1.

Даследчыкі заўважылі, што сказы з нявызначаным родам Google Translate перакладае па-рознаму: напрыклад, фразу «ő egy ápoló» («ён/яна медсястра/медбрат») сэрвіс пераклаў як «she is a nurse», а вось «ő egy tudós »(«ён/яна навуковец») як«he is a scientist».

Павялічыць выяву

Пры рабоце Google Translate навукоўцы выявілі невялікае адхіленне ў бок пэўных прафесій: напрыклад, перакладчык адносіў прадстаўнікоў тэхнічных прафесій да мужчынскага роду ў 71% выпадкаў, а да жаночага — у чатырох (у астатніх выпадках — да ніякага роду). Пры выкарыстанні прафесій са сферы аховы здароўя жаночы род з'яўляўся ў 23% выпадкаў, а мужчынскі — у 49.Павялічыць выяву

Размеркаванне займеннікаў пэўнага роду (мужчынскага — ружовым, жаночага — зялёным і ніякага — блакітным) пры перакладзе сказаў.

2
Юрась Беларус / адказаць
14.09.2018 / 17:48
Снксізм - модны ярлык, які зараз лепяць ўсе, хто нешта прайграў ад поспеху іншых. Гугл перакладае вельмі проста - калі слова, якое абазначае прафесію, мужчынскага роду, значыць, і займеннік, які спалучаецца з ім, будзе мужчынскага роду, калі жаночага - значыць, і займеннік будзе жаночага роду. А вызначае род словаў Гугл вельмі проста - па канчатку. Вось і ўвесь "сэксізм". Можа, распачаць капаць тэму пра сэксізм моваў, чаму ў іх словаў мужчынскага роду болей, чым жаночага?
1
Zusel / адказаць
14.09.2018 / 17:56
Жалко, что Шнобелевскую премию уже раздали
1
Гісторык / адказаць
15.09.2018 / 20:30
Сэксізм - гэта ж вельмі добра, гэтым трэба ганарыцца!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30