Знайсці
14.09.2018 / 12:044РусŁacБел

Урад пакуль не плануе павышаць пенсійны ўзрост

Урад Беларусі не разглядае пытанне аб далейшым павышэнні пенсійнага ўзросту, заявіў першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын, піша Радыё Свабода.

«У цяперашні час сітуацыя складваецца такім чынам, што з кожным годам колькасць людзей пенсійнага ўзросту на аднаго працоўнага павялічваецца. Разам з тым урад не разглядае пытанне павышэння пенсійнага ўзросту», — сказаў Турчын падчас рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць.

«Што тычыцца ўзроўню пенсій, дык у гэтым годзе неаднаразова павышалі іх памеры. Плануем захоўваць сярэдні памер працоўных пенсій на ўзроўні 40% ад сярэдняй заработнай платы па краіне», — дадаў Турчын.

Ад 1 студзеня 2017 года прэзідэнцкім указам прадугледжана штогадовае паэтапнае павышэнне пенсійнага ўзросту з 60 да 63 гадоў у мужчын і з 55 да 58 гадоў — у жанчын. Таксама плянуецца паступовае павышэнне гранiчнага ўзросту знаходжання на вайсковай службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930