Знайсці
13.09.2018 / 16:493РусŁacБел

Рэха Оршы: у Баранавічах звольнены дырэктар «Бархіма» 

Як стала вядома «Нашай Ніве», з 14 верасня Яўген Руды — шматгадовы кіраўнік «Бархіма» — больш не будзе дырэктарам прадпрыемства.

Фота http://www.nashkraj.by

Знаёмыя з сітуацыяй людзі лічаць гэта інэрцыяй скандала ў Оршы, калі Лукашэнка скопам пазбавіўся мноства неэфектыўных менеджараў.

Маўляў, пры Рудым завод таксама перыядычна буксаваў: склады заваленыя прадукцыяй, «Мара» абыходзіць «Бархім» у барацьбе за ўнутраны рынак, заробкі невялікія нават адносна Баранавічаў. 

Хто будзе новым кіраўніком пакуль невядома, «Белрэсурсы» (упраўляючая кампанія холдынга) шукае новага дырэктара, які змог бы развязаць праблемы прадпрыемства.

Таксама вядома, што пры Рудым былі спробы прыватызацыі завода, але яны абрываліся Дзяржкантролем.

Справа ў тым, што на тэрыторыі завода ўжо больш за 20 год стаяць недаробленыя будынкі, якія некалі ўзводзіліся для пашырэння вытворчасці, але з крызісам ператварыліся ў непатрэбны баласт. 

І вось, калі інвестары — сярод якіх былі нават немцы — называлі сваю цану, то Дзяржкантроль называў яе заніжанай, дадаючы суму за недабудаваныя каробкі, а гэта каля $1,7 мільёна. 

Вядома, што інвестары не хацелі пераплачваць за непатрэбнае, і ўгоды зрываліся. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031