Знайсці
11.09.2018 / 15:178РусŁacБел

Трылер пад Кармой: п'яны кіроўца працягнуў 20 метраў інспектара ДПС, што ўхапіўся за руль яго аўто

Пра гэта паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Наталля Халалеенка.

Здарэнне адбылося 8 верасня каля 23.05 каля вёскі Сямёнаўка Кармянскага раёна.

Інспектар ДПС спыніў аўтамабіль «Аўдзі», за рулём якога знаходзіўся 42-гадовы мужчына. Пры праверцы дакументаў супрацоўнік заўважыў у кіроўцы прыкметы ап'янення і прапанаваў прайсці ў службовы аўтамабіль.

Шараговая просьба выклікала ў мужчыны незвычайную рэакцыю. Інспектар папрасіў кіроўцу выйсці з аўтамабіля і перадаць яму ключы, на што мужчына адказаў, што іх няма. Затым стаў выходзіць, але потым перадумаў, завёў аўто і паехаў. Інспектар паспеў схапіцца за руль машыны і спрабаваў спыніць кіроўцу, але той працягваў рух з супрацоўнікам ДАІ каля 20 метраў.

Неўзабаве інспектар адпусціў руль і працягнуў пераслед на службовым аўто. Парушальнік быў спынены праз кіламетр.

У яго было выяўлена 2,36 праміле алкаголю. Акрамя штрафу і пазбаўлення правоў кіроўцу пагражае крымінальная адказнасць — заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930