Даслаць навіну
Знайсці
09.09.2018 / 22:19 30

«Лідбір»: дзясяткі тысяч людзей, шмат беларускай мовы і мацюкі Шнурава

У Лідзе прайшоў штогадовы фэст «Лідбір», які ладзіцца мясцовым броварам. У музычным жыцці Беларусі гэта адна з найбольш знакавых падзей года. Справа ў тым, што білеты на «Лідбір», як правіла, каштуюць не дужа шмат, а склад удзельнікаў прапануецца вельмі якасны.

Павялічыць выяву

Адной з адметнасцяў сёлетняга фэсту стала тое, што ўся арганізацыйная камунікацыя была на беларускай мове. Па-беларуску да гледачоў звяртаўся вядучы фэсту, праграмкі таксама былі па-наску, як і шыльды ў горадзе.

Перад фэстам людзі маглі стаць сведкамі рыцарскага турніра, пакатацца на сапраўдным дракары, палётаць на верталёце ці пагуляць у лазертаг. Было багата фудкортаў з досыць дэмакратычнымі цэнамі. Прастора па ўсе бакі ад замка была запоўненая людзьмі, але цісканіны не было.

З адмоўнага варта адзначыць невялікі выбар піва. Лідскі бровар варыць нямала цікавых гатункаў, але на фэсце былі прадстаўленыя толькі «Светлае» і «Аксамітнае», а таксама квас. Не хапала выбару.

Што тычыцца музычнай часткі, то набор выканаўцаў быў традыцыйна моцны. З беларускіх гуртоў адзначыліся «Пачуццё палёту» і Nizkiz. У рэпертуары апошняга гурта ёсць вялікая колькасць беларускамоўных хітоў. Яны выканалі «Як спыняецца цішыня», «Гуантанама», «Небяспечна». Публіка вельмі цёпла прымала магілёўскіх выканаўцаў. Уражвае, якая колькасць людзей ведала тэксты і падпявала Nizkiz.

Павялічыць выяву

А вось расіян з «Animal Джаz» прынялі менш гасцінна. «Лепш бы «Дай дарогу» выступілі», — чулася ў натоўпе. Хіба што на галоўным хіце гурта «Тры палоскі» людзі адрываліся па поўнай.

З Украіны на фэст прыехаў Алег Скрыпка з «Воплямі Відаплясава». «У Беларусі робяць найлепшую ў Еўропе музыку, але, на жаль, ведаем пра гэта толькі вы і я», — сказаў Скрыпка. З беларускіх гуртоў ён добрым словам згадаў «Тройцу», «Палац», «Крамбамбулю» і «Юр’я».

Павялічыць выяву

Скрыпка вельмі прафесійна і па-майстэрску заводзіць публіку, гуляецца з ёй, робіць усё, каб не прападала цікавасць. На песні «Танцы» ён палез уверх на сцэнічныя рыштаванні і выконваў яе з вышыні. Ну і, канечне, найбольшы поспех мелі «Вясна» і «Краіна мрояў».

Павялічыць выяву

Алег Скрыпка лазіць над сцэнай.

Галоўным гваздом праграмы быў «Ленінград» Сяргея Шнурава. Сам Шнур прыехаў у Ліду літаральна за дваццаць хвілін да выступу. На невялікай прэс-канферэнцыі ён казаў, што яго заўсёды сардэчна прымаюць у Беларусі. У камунікацыі з журналістамі Шнур мацюкаўся і эпатаваў публіку. Сваім фаварытам сярод мацерных слоў ён назваў «выбл…дак», якое вычытаў у Пушкіна.

Павялічыць выяву

«Я не ахвяра натхнення, а ахвяра кан'юнктуры. Ствараю тое, што будзе карыстацца попытам», — адказваў Шнур.

Сам выступ «Ленінграда» быў вельмі якасным шоу. Калі ў іншых гуртоў ведаеш, якія песні прагучаць апошнімі як галоўныя хіты, то ў «Ленінграда» ледзьве не кожная песня — хіт. Таму тыя ж «Лабутэны» ці «У Піцеры піць» былі выкананыя ў сярэдзіне.

Публіка шчыра падпявала ўсім песнямі Шнура, хай яны былі з матамі, ці без матаў. Здаецца, выступам «Ленінграда» не было незадаволеных. Прынялі зноў надзвычай сардэчна. Шкада толькі, што беларускамоўны хіт «Восьмага сакавіка» выкананы так і не быў.

«Лідбір» працягвае трымаць высокую планку арганізацыі. На фестываль з Мінска і іншых гарадоў едуць тысячы і тысячы людзей.

Зміцер Панкавец, Ганна Клімовіч

0
мяўка / адказаць
10.09.2018 / 20:36
Сярожа і мацюкаўся і рукі размахваў.. Айёёйй...
1
Valadzimir / адказаць
10.09.2018 / 23:48
// Ганка-самагоншчыца пісала 09.09.2018 / 20:39  Ці затрымалі пана Шнурава за мацюканне ў публічным месцы? Ці законы ў нас пісаныя не для ўсіх? Гэй, актывісты! Зрабіце добрую справу, напішыце ліст у МУС, каб распавялі, ці затрымалі шнурава, ці не. // ..........................................................................................................
Цалкам згодны! А яшчэ абсалютна незразумелая пазіцыя Міністэрства Культуры РБ. Выступы і канцэрты расейскага мацершчынніка-пахабніка і абыдлівацеля моладзі з маўклівай згоды Мінкульта праходзяць абсалютна бесперашкодна, пры тым што яно павінна было б забараніць канцэрты Шнурава у РБ! Ці можа Міністэрства Культуры РБ баіцца пайсьці супраць аўтарытэта гаспадзіна Ярмоленкі, які зьняўся у "віншавальным" да 8 сакавіка кліпе Шнурава?
3
КРЕМЕНЬ / адказаць
11.09.2018 / 08:17
Почитал коменты: алкашня, безмозглые, противно, быдло.... Ну и позвольте спросить, а кто собирается тогда на Октоберфест, Starkbierzeit,  Бергкирхвайх,  Pichelsteinerfest, Gдubodenvolksfest, Cannstatt Volksfest? И это только в Германии. В Чехии тоже любят пофестивалить. А у нас, в Беларуси, люди собрались уже в четвёртый раз, со всех городов и деревушек нашей страны и не только, просто хорошо отдохнуть и провести время. Примечательно, что на одной сцене выступали музыканты из Беларуси, Украины и России. И на следующий год этот фестиваль соберёт ещё больше людей. А я хорошо помню музыкальный фестиваль на Крапивенке, в Орше. Но только где он сейчас? И сколько человек собралось в этом году? Кстати, на том фестивале, на Крапивинке, вместо пива разливали самогон.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30