Знайсці
07.09.2018 / 20:3064РусŁacБел

Коля Лукашэнка прывёз кавуны і бульбу з прэзідэнцкага поля ў дом-інтэрнат ФОТЫ, ВІДЭА

«Абавязкова перадам вялікі дзякуй ад усіх вас, у першую чаргу гэта ж яго старанні, ён арганізаваў», — адказаў Коля Лукашэнка на просьбу пенсіянераў падзякаваць кіраўніку дзяржавы за клопат.

Вучні 8—11-х класаў Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы прывезлі кавуны і бульбу жыхарам падшэфнага Мінскага дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў, паведамляе БЕЛТА.

У дом-інтэрнат даставілі 5 тон кавуноў, сабраных 5 верасня на прэзідэнцкім поле, а таксама тону бульбы гатунку «маніфест» — якую вырошчваюць на падворку прэзідэнта ў Астрашыцкім гарадку.

Школьнікі дапамаглі з разгрузкай, а потым наведалі мясцовую міні-ферму, якую адкрылі ў інтэрнаце ў маі гэтага года. Там ужо жывуць куры-нясушкі, певень, трусы. 

Пасля завяршэння ўсіх работ адбылася сумесная дэгустацыя прывезеных кавуноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031