Знайсці
04.09.2018 / 00:198РусŁacБел

Беларусы на фоне дываноў: праект VEHA сабраў унікальную калекцыю старых ФОТА

«Найлепшы бок» — так будзе называцца альбом пасляваенных сямейных фатаграфій беларусаў. Кніга стане вынікам года працы праекта VEHA. Яго кіраўніца Леся Пчолка паказала нам сабраныя імі па ўсёй краіне «картачкі». Часам гэта сапраўдныя шэдэўры.

«НН»: Трохі перадгісторыі для тых, хто не ў курсе вашай дзейнасці. Раскажыце, з чаго пачалася цікаўнасць да вывучэння архіўных фотаздымкаў? Як быў арганізаваны праект VEHA?

Я даўно працую з фатаграфіяй як мастачка, для мяне гэта не толькі важны інструмент для захавання інфармацыі, але і спосаб дыялогу. Акрамя гэтага, у мяне ёсць вялікі досвед працы з сацыяльнымі праектамі. Гэта дазволіла мне зразумець праблемы, якія сёння ёсць у Беларусі, і чаго не хапае нашай супольнасці.

Леся Пчолка.

Праект VEHA гэта сімбіёз культурнага і сацыяльнага. Важна памятаць гісторыю ХХ стагоддзя, а найлепшы спосаб расказаць чалавеку пра палітычнае і культурнае мінулае, на мой погляд, якраз праз асабістую гісторыю яго сям'і. Таму асноўная задача праекта — захаванне сямейных архіваў, актуалізацыя гэтай недаацэненай тэмы ў грамадстве.

Сёння мы ўсё менш цікавімся тым, што адбывалася з нашымі бабулямі і дзядулямі ў іх маладосці і іх гісторыі, якія раней былі вельмі каштоўнымі і перадаваліся з пакаленне ў пакаленне, паступова знікаюць. Сямейныя альбомы закідваюць на антрэсолі і адвозяць на дачы, дзе яны пакрываюцца цвіллю і псуюцца. Фатаграфіі з архіваў могуць стаць перадумовай для фарміравання культуры сямейных зносін.

Адзін з архіўных здымкаў калекцыі. 1952—1953 гг., в. Канюхі, Пінскі р-н., Брэсцкая вобл. Муж Валянціны Марвянюк з сябрамі.

«НН»:Як адбываецца працэс збору фотакалекцый? Наколькі ахвотна беларусы аддаюць вам свае сямейныя фатаграфіі?

У першы год працы VEHA мы не адчулі адмысловага ажыятажу, з якім беларусы б адпраўлялі нам свае фатаграфіі. Таму пачалі прасіць сяброў і знаёмых падзяліцца здымкамі сваёй сям'і, рабілі запыты ў гістарычныя і этнаграфічныя музеі. Адгукнуліся Беларускі архіў вуснай гісторыі і Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей. Працуючы над новай калекцыяй «Вясельны вянок», мы актыўна заклікалі людзей дасылаць нам свае здымкі праз СМІ і сацыяльныя сеткі. І сітуацыя кардынальна змянілася: за год мы сабралі каля 170 фота з 54 унікальных сямейных архіваў, якія стануць асновай для экспазіцыі новай выставы ў рамках фестывалю «Месяц фатаграфіі ў Мінску». Так мы зразумелі, што гэтая тэма сапраўды цікавая беларусам і яе трэба развіваць.

Кожны год мы будзем выбіраць нейкую агульную тэму, якая аб'яднае простыя сямейныя архівы з усіх рэгіёнаў Беларусі.

У наступным годзе, напрыклад, будзем збіраць здымкі людзей з музычнымі інструментамі. Асаблівую ўвагу мы надаём фотаздымкам сярэдзіны ХХ стагоддзя, бо менавіта гэты перыяд з'яўляецца найменш задакументаваным: многія архівы былі згубленыя праз вайну і ў перыяд рэпрэсій.

Да працэсу стварэння калекцый мы прыцягвалі экспертак: этнографку і даследчыцу візуальнай культуры. Так кніга «Найлепшы бок» набывае навуковую каштоўнасць.

1945—1950 гг., Глыбокае, Віцебская вобл. Галіна Кіянок. Архіў Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея.

«НН»:Як часта беларусы звяртаюцца да вас па складанне радаводаў? З якімі самымі сур'ёзнымі цяжкасцямі вы сутыкаліся ў гэтай працы?

Мы не займаемся генеалогіяй і складаннем радаводаў, а хутчэй ствараем падмурак для іх вывучэння. Боль, з якім мы сутыкаемся, гэта няведанне многімі людзьмі элементарных рэчаў з мінулага сваёй сям'і: напрыклад, дзявоцкае прозвішча іх бабулі.

«НН»:Многія, хто разглядаў здымкі праекта «Найлепшы бок», адзначалі, што беларусы на іх вельмі стылёвыя і акуратныя, як вы думаеце, чаму цяпер у вёсках не так?

Справа нават не ў беларусах, а ў праблеме сучаснага абясцэньвання моманту фатаграфавання. Раней да гэтага ставіліся больш сур'ёзна. Мала хто мог уявіць, што перад аб'ектывам можна стаць касматым і неахайным. Здымка была асаблівым рытуалам. Часцей за ўсё, у людзей таго перыяду былі толькі адзін-два здымкі за ўсё жыццё. У гэтым і ёсць прынцыповае адрозненне архіўных калекцый ад сучасных фотаздымкаў: сёння людзі кожны дзень знаходзяцца ў атачэнні сотняў малюнкаў, таму больш не надаюць значэнне іх каштоўнасці.

Хутчэй за ўсё, нашы продкі за ўсё жыццё праглядалі столькі фатаграфій, колькі мы бачым за дзень у інстаграме.

«НН»:Самі вы адзначаеце, што беларусы любілі фатаграфавацца на фоне расцягнутых дываноў, адкуль гэта традыцыя і як доўга яна мела месца?

Перш за ўсё, гэта алюзія на студыйную здымку, якая была даступная толькі жыхарам гарадоў. Для вясковых жыхароў дываны былі адной з самых прыгожых рэчаў доме. Тканыя дываны былі асаблівым прадметам у беларускай хаце: своеасаблівым пасланнем жанчыны, якая яго ткала, адбіткам яе ідэалаў.

1955 г., Глыбокае, Віцебская вобл. Сям'я Фёдара Кучынскага. Архіў Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея.

Ну, і вядома не варта думаць, што фатаграфавацца на фоне дываноў — нейкае беларускае ноу-хау. Традыцыі такой здымкі ёсць амаль у кожнага народа. Асаблівым з'яўляецца толькі дыван як асобны элемент культуры.

«НН» Над якім праектам вы працуеце яшчэ?

— Цяпер наша галоўная мэта — гэта выданне кнігі. Як прыгожы фінал цэлага года працы над калекцыяй. Мы сапраўды прайшлі вялікі шлях. Ён пачаўся з арганізацыі выставы архіўных фотаздымкаў у верасні 2017-га. Пазней мы працягвалі збор тэматычных здымкаў, супрацоўнічалі з калекцыянерамі і нават арганізавалі тэматычную фотаздымку. Вясной 2018 года праект #найлепшыбок атрымаў прэмію Бюро месяца фатаграфіі ў намінацыі «Выстава/праект года». Зараз у калекцыі ўжо больш за 160 здымкаў. Таму мы і хочам аформіць іх асобным выданнем. Бо лічбавы фармат ілюзорны. Кніга ж як матэрыяльны аб'ект больш значная і можа перадавацца пакаленнямі.

Ганна Бундзелева і Леся Пчолка.

Калі краўдфандынг-кампанія скончыцца паспяхова і людзі нас падтрымаюць, мы працягнем праводзіць этнаграфічныя, гістарычныя і візуальныя даследаванні фотаздымкаў, збіраць тэматычныя калекцыі і выдаваць іх.

За каждой фотографией кроются маленькие семейные истории, к которым мы относимся также бережно и трепетно, как и к присланным фотографиям. Снимок из семейного архива Татьяны Панфилов: "Это Мария Ситько (девичья фамилия Колбаса), младшая сестра моей бабушки, из деревни Гославщина Брестской области. В молодости она была красавицей и модницей. Сфотографирована на фоне «времянки» (послевоенный маленький временный домик используемый до постройки полноценного дома), так как старый дом сгорел во время войны. Муж у нее был киномехаником. Звали его Адам. На мотоцикле возил по деревням фильмы. И была у него страсть- фотографии! Вот он и запечатлел свою супругу на этом фото". Купить книгу можно только по предзаказу в рамках крауд кампании ➡️➡️ссылка в профиле

Публикация от VEHA (@veha.blog)

На пороге церкви в Василевичах, Речицкий р-н., на фото семья Белых. На обороте надпись "В день нашего счастливого дня, 1946 г.". Из семейного архива Александр Никитина. . #дзявочывечар #veha "Для меня это фото овеяно невероятной теплотой и важностью происходящего. Очень интересно, что невеста с этой фотографии Белая Екатерина Савельевна, 1923 года рождения, ещё жива. Мне удалось с ней познакомится. Между женихом и невестой стоит так называемая "свецілка", на эту "должность" выбирали (сейчас будет сложно) ДОЧКУ СЕСТРЫ ЖЕНИХА, причем незамужнюю. "Свецілка" весь вечер держала венчальные свечи и смотрела за выполнением свадебного обряда. . Мы о многом беседовали с Екатериной Савельевной и я очень ценю дружбу с ней. Однажды я увидел у неё обручальное кольцо и спросил: - Баб Кать, а вот кольцо обручальное чего храните? - А як жа мой хазяін (муж) меня на тым свеце найдзе?! Я ж яму адзела, і себе на той свет адзену. Там і павідзімся. . Со своим мужем Павлом они прожили прекрасную семейную жизнь, и интересно, что только смерть разлучила их. Редкий случай для 21 века не правда ли?) Лично для меня это просто идеальный пример семейной жизни и семейного счастья". (c)

Публикация от VEHA (@veha.blog)

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031