Знайсці
28.08.2018 / 10:4837РусŁacБел

Шайгу абвясціў пра найбуйнейшыя з 1981 года вайсковыя вучэнні

mil.ru

Выступаючы перад журналістамі ў Абакане, міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу распавёў пра тое, што вайсковыя вучэнні «Усход-2018», якія пройдуць з 11 па 15 верасня, стануць найбуйнейшымі з 1981 года. У іх возьмуць удзел каля 300 тысяч вайскоўцаў, 36 тысяч танкаў, БТР і іншых машын, больш за тысячу верталётаў, самалётаў і беспілотнікаў.

«Яны ў чымсьці паўтараюць «Захад-81», але ў чымсьці, мабыць, яшчэ больш маштабныя», — указаў Шайгу. Паводле яго слоў вучэнні пройдуць амаль на ўсіх палігонах Цэнтральнай і Усходняй вайсковых акругаў. У іх возьмуць удзел Ціхаакіянскі і Паўночны флаты, будуць поўнасцю задзейнічаны ВДВ.

Праверка, па словах кіраўніка Мінабароны, будзе праходзіць ва ўмовах, максімальна набліжаных да баявых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031