Знайсці
14.08.2018 / 15:3222РусŁacБел

Ва Украіне ўпершыню затрымалі грамадзяніна Беларусі за ўдзел у баявых дзеяннях на баку «ДНР»

Затрыманаму пагражае да 15 гадоў зьняволеньня. Прозьвішча пакуль не называюць. Гэта першае затрыманьне грамадзяніна Беларусі за ўдзел у баявых дзеяньнях на баку так званых ДНР і ЛНР, піша Радыё Свабода.

Спэцслужбы Украіны затрымалі на падкантрольнай Кіеву тэрыторыі Данецкай вобласьці грамадзяніна Беларусі, які ваяваў на баку ўзброеных фармаваньняў самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» — у складзе батальёна «Самалі» і браў актыўны ўдзел ва ўзброеных сутыкненьнях з украінскім войскам.

«Грамадзяніну Беларусі паведамілі аб падазрэньні ў зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкулу 258-3 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны. Суд задаволіў хадайніцтва пракуратуры Данецкай вобласьці і абраў для яго меру стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай тэрмінам на два месяцы. Дасудовае расьсьледаваньне працягваецца», — паведаміў прэсавы сакратар Генэральнай пракуратуры Ўкраіны Андрэй Лысенка.

Артыкул 258-3 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны (стварэньне тэрарыстычнай групы або тэрарыстычнай арганізацыі) прадугледжвае пакараньне пазбаўленьнем волі на тэрмін ад васьмі да пятнаццаці гадоў. Прозьвішча затрыманага беларуса не называюць.

Паводле Андрэя Лысенкі, грамадзянін Беларусі трапіў у шэрагі «ДНР» у лістападзе 2014 года. «Атрымаўшы званьне «старэйшы сяржант», ён пачаў ваенную службу ў 1-м асобным танкавым батальёне «Самалі» на пасадзе камандзіра танка, за што штомесяц атрымліваў грашовую ўзнагароду», — сказаў Андрэй Лысенка.

Паводле пракуратуры, беларус таксама браў актыўны ўдзел у захопе Данецкага аэрапорта ў 2015 годзе.

Прэсавы сакратар ГПУ дадаў, што пасьля ўдзелу ў вайсковых дзеяньнях у 2015 годзе беларус пакінуў службу, аднак у 2017 годзе вярнуўся і быў залічаны ў адну з вайсковых частак «ДНР».

«Сёлета, 10 жніўня, для працягу сваёй супрацьпраўнай дзейнасьці ён прыбыў на тэрыторыю Ўкраіны, дзе і быў выкрыты супрацоўнікамі СБУ і пракуратуры», — дадаў Андрэй Лысенка.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031