Знайсці
06.08.2018 / 20:335РусŁacБел

Бабруйчанін напіўся і прадэманстраваў палавы орган жанчыне і 4 дзецям

Эксгібіцыяністам ён не з'яўляецца, атрымаць сэксуальнае задавальненне ад свайго ўчынку ён не імкнуўся. Гэта быў проста п'яны выбрык.

58-гадовы мужчына пражывае ў адным з дамоў па вуліцы Ракасоўскага са сваёй жонкай і непаўналетняй дачкой. У аднапавярховым доме пражывае некалькі сем'яў. У той дзень мужчына выпіў, у іх з жонкай здарыўся канфлікт, ён ударыў яе па галаве і падрапаў. Жанчына папрасіла сваю дачку збегаць да суседкі па дапамогу, а сама выйшла на вуліцу і прысела на ганку. 32-гадовая суседка прыйшла да яе і пачала па тэлефоне выклікаць міліцыю. Гэта пачуў раз'юшаны нецвярозы муж пацярпелай. Ён выйшаў на ганак, палаяўся з суседкай, а затым зняў штаны і прадэманстраваў ёй свой палавы орган. Пры гэтым побач з жанчынамі знаходзіліся чацвёра непаўналетніх дзяцей. Сведкамі гэтай сцэны сталі і іншыя суседзі, яны выклікалі міліцыю.

Супраць мужчыны праваахоўнікі распачалі крымінальную справу за хуліганства. Яму пагражае: грамадскія працы, або штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Мужчына з'яўляецца інвалідам 2 групы, не працуе, злоўжывае спіртным.

Вечерний Бобруйск

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930