Знайсці
03.08.2018 / 17:496РусŁacБел

У ЗША мужчыны запусцілі рух #UsToo і дзеляцца, як сталі ахвярамі сэксуальных дамаганняў

Мужчыны з ЗША стварылі альтэрнатыўны #MeToo рух #UsToo, каб расказаць, што таксама былі ахвярамі сэксуальных дамаганняў, паведамляе The New York Times.

Першым загаварыў былы баксёр з штата Агаё Нік Нутэр. Ён распавёў, што ўбачыў па тэлевізары, як былыя гімнасткі ў Мічыгане расказваюць аб дамаганнях з боку лекара іх каманды, і ўспомніў выпадак са свайго мінулага. Калі ён вучыўся ва ўніверсітэце, яго пад выглядам агляду таксама мацаў лекар каманды Рыхард Штраўс (у 2005 годзе скончыў жыццё самагубствам). У маладога чалавека быў сып, а доктар аглядаў яго геніталіі.

«Выпадак у Мічыгане прымусіў нас сказаць: «Гэй, гэта можа здарыцца нават з хлопцамі», — сказаў Нутэр.

Выданне са спасылкай на незалежнае расследаванне піша, што доктар Рыхард Штраўса ва ўніверсітэце штата Агаё з канца 1970-х па 1990-я чапіўся больш як да 100 мужчын.

Навучальная ўстанова ўстала ў шэраг з Мічыганскім дзяржаўным універсітэтам, дзе доктар дамагаўся гімнастак, Дзяржаўным універсітэтам Пенсільваніі, дзе былы футбольны трэнер Джэры Сандаскі гвалтаваў маладых хлопчыкаў, і ўніверсітэтам Паўднёвай Каліфорніі, дзе гінеколага абвінавацілі ў сэксуальных дамаганнях да студэнтак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930