Знайсці
20.07.2018 / 09:1933РусŁacБел

Ва Украіне разбіўся тураўтобус з беларусамі, якія вярталіся з адпачынку: пяць чалавек загінулі

У Мікалаеўскай вобласці Украіны рэйсавы мікрааўтобус Адэса — Гомель з нумарамі Гомельскай вобласці урэзаўся ў грузавік, загінулі пяць чалавек, паведамілі ў паліцыі Мікалаеўскай вобласці.

Трагедыя адбылася каля 5 гадзін раніцы 20 ліпеня на трасе Кіеў — Адэса каля пасёлка Крывое Возера. Рэйсавы мікрааўтобус «Адэса - Гомель» урэзаўся ў грузавік, які, па папярэдніх дадзеных, стаяў з правага боку праезнай часткі з-за няспраўнасці.

«З прычыны ДТЗ кіроўца і чацвёра пасажыраў мікрааўтобуса загінулі на месцы, яшчэ 12 пасажыраў з цялеснымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў медыцынскую ўстанову. Высвятляюцца дадзеныя пацярпелых», - кажуць у паліцыі.

Высвятляюцца абставіны здзяйснення дарожна-транспартнага здарэння, разглядаецца пытанне аб крымінальнай справе.

У МЗС Беларусі пацвердзілі, што ў ДТЗ у Мікалаеўскай вобласці загінулі 5 чалавек, 12 знаходзяцца ў бальніцы, 3 з якіх у цяжкім стане.

«Пасольства Беларусі ва Украіне знаходзіцца ў кантакце з мясцовымі ўладамі і паліцыяй. Прымаюцца ўсе неабходныя меры», - паведаміў TUT.BY прэс-сакратар ведамства Анатоль Глаз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930