Знайсці
17.07.2018 / 20:2054РусŁacБел

Самалёт Пуціна парушыў паветраную прастору Эстоніі

Учора, 16 ліпеня, у першай палове дня паветраную прастору Эстоніі парушылі расійскія самалёты A319 і ІЛ-96. На борце апошняга знаходзіўся прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, паведамляе Postimees.

Абодва самалёты належаць дзяржаўнаму авіяпарку Расіі. Гэта азначае, што на іх лятаюць толькі вышэйшыя дзяржаўныя чыноўнікі.

Пуцін прыбыў у Хельсінкі на самалёце ІЛ-96 з рэгістрацыйным нумарам RA-96022. Пры вывучэнні анлайн-радараў зразумела, што самалёт менавіта з гэтым рэгістрацыйным нумарам парушыў паветраную прастору Эстоніі.

Самалёты знаходзіліся ў паветранай прасторы Эстоніі менш за хвіліну. Іх транспондары былі ўключаныя, але планы палётаў не прадстаўлены. У самалётаў не было радыёсувязі з Эстонскай службай паветранага руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031