Знайсці
11.07.2018 / 11:1415РусŁacБел

Трое маладых вяскоўцаў жорстка забілі жанчыну, а потым цела закапалі ў іншым раёне

sk.gov.by

Следчым упраўленнем УСК па Гомельскай вобласці высвятляюцца абставіны забойства 35-гадовай жыхаркі в. Ломавічы Акцябрскага раёна, якая з чэрвеня лічылася без вестак зніклай, піша sk.gov.by

У міліцыю заяву аб знікненні паступіла ад яе маці. Следчыя высветлілі, што датычнасць да забойства маюць трое жыхароў вёскі Чырвоная Слабада: ім 19, 20 і 29 гадоў.

22 мая жанчына паехала да свайго знаёмага ў суседнюю вёску. Вечар яна вырашыла правесці ў доме яго аднавяскоўца ў кампаніі трох незнаёмых мужчын. Ноччу, пасля распіцця спіртнога, у гаспадарчай пабудове ёй нанеслі ўдары палкай і цэглай па галаве. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла.

Мужчыны вывезлі цела жанчыны ў лес на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна і закапалі. У далейшым, калі мужчыны патрапілі ў поле зроку праваахоўнікаў, двое з іх паспелі перапахаваць цела ў лесе, дзе яно і было выяўлена ў ходзе расследавання, паведамляе СК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930