Знайсці
05.07.2018 / 23:582РусŁacБел

Валожынцы загінулі ў аварыі пад Смаленскам — ззаду ўрэзалася фура, кіроўца якой проста заснуў

Масавае ДТЗ з удзелам трох фур і мікрааўтобуса адбылося ў ноч на 5 ліпеня на трасе ў Сафронаўскім раёне, што на Смаленшчыне. 

Як распавядаюць відавочцы, аварыя здарылася каля поста ДЗІБДР перад светлафорам.

Фура, якая рухалася наперадзе, рэзка спынілася і ззаду ў яе урэзаўся мікрааўтобус, а затым яшчэ два трэйлеры.

«Кабіну Volvo не так моцна падушыла, а DAF наогул вывярнула, шмат паліцэйскіх, усё загароджана, ад легкавіка нічога не засталося, адны трупы», — паведамляюць мясцовыя жыхары.

Прэс-служба рэгіянальнага МНС пацвярджае наяўнасць пацярпелых.

Падрабязнасці аварыі высвятляюцца, піша сайт smolensk-i.ru.

У гэты ж дзень у суполцы «Тыповы Валожын» «Укантакце» з'явілася наступнае паведамленне:

«Пайшоў з жыцця мой сябар, Ілля Жукавец, сёння раніцай у аўтакатастрофе пад Смаленскам ён стаяў на светлафоры перад фурай, а кіроўца іншай фуры, якая ехала за ім, заснуў, і заціснуў. З ім яшчэ быў напарнік, мянушка Цішка, імя не памятаю, ён таксама загінуў».

Фота з сайта smolensk-i.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930