Знайсці
30.06.2018 / 08:294РусŁacБел

Духмяны пірог з бацвіннем па асецінскім рэцэпце 

Зусім нядаўна я пісала, як зрабіць халаднік з бурака смачнейшым. І шмат хто ў каментарыях заўважыў, што яшчэ лепей яго гатаваць з бацвіння! 

І калі вы ўжо пакаштавалі такі халаднік, а бацвінне ў вас ўсё яшчэ не заканчваецца, паспрабуйце зрабіць з яго цудоўны пірог. Гэты рэцэпт лічыцца традыцыйным асецінскім, і пірог мае назву цахараджын.

Гэтым разам я выкарыстоўвала не бацвінне, а мангольд. Мангольд — гэта падвід бурака, але ў ежы ўжываюцца менавіта ягоныя сцёблы, а не клубні. Лісце гэтай расліны багатае на натрый, калій, магній, вітаміны А і Е.

Для цеста:

  • 300 гр. мукі;
  • 100 мл малака;
  • 100 мл вады;
  • 30 гр. масла;
  • 10 гр. свежых дражджэй;
  • 1 ч. л. цукру.

Для начыння:

  • 200 гр. бацвіння ці мангольда;
  • 100 гр. зялёнай цыбулі;
  • 200 гр. свежага сыру (напрыклад, адыгейскага);
  • 100 мл нятлустай смятаны ці ёгурту;
  • 1 ст. л. масла;
  • соль;
  • перац.

Змяшаць цёплую ваду з малаком, пакрышыць у сумесь дрожджы і дадаць цукар. Гэтую сумесь — да мукі, дадаць масла і замясіць цеста. Пакінуць яго на гадзіну, каб паднялося.

Для начыння нарэзаць бацвінне і цыбулю. Сыр пакрышыць відэльцам, змяшаць з зелянінай і смятанай, дадаць соль і перац. Начынне лепей рабіць не загадзя, а перад самым ужываннем.

Цеста абмяць і далонню сфармаваць блін таўшчынёй 7—10 мм. На блін у цэнтры пакласці начынне. Падняць краі і зашчыпнуць іх пасярэдзіне. Разраўняць пірог, каб атрымаўся блін з начыннем унутры. У цэнтры пакінуць дзірачку для выйсця пары.

Выпякаць у духоўцы 20 хвілін пры 200 градусах. Пакуль пірог гарачы, змазаць яго маслам. Смачна есці!

Вольга Чарнова

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031