Знайсці
24.06.2018 / 16:536РусŁacБел

Англія забівала панамцам такія прыгожыя галы, што тыя не надта і супраціўляліся — 6:1 ВІДЭА

Зборная Англіі разграміла каманду Панамы з лікам 6:1.

Тры галы забіў Гары Кейн, праўда, два з іх з пенальці, а яшчэ адзін, магчыма, з афсайда. У выніку Кейн выбіўся ў лідары сярод бамбардзіраў — агулам у яго ўжо пяць галоў!

Гары Кейн (справа) — найлепшы бамбардзір чэмпіянату свету — 2018.

Два галы на рахунку Джона Стоунза, яшчэ адзін забіў Джэсі Лінгард.

Панама таксама радуецца — дзякуючы высілкам Феліпе Балоя каманда забіла першы свой гол на чэмпіянатах свету.

Такім чынам, зборная Англія гарантавала сабе выхад з групы G на чэмпіянаце свету па футболе, як і зборная Бельгія.

У заключным туры вызначыцца, хто з іх зойме першае месца ў групе. Пакуль што між Бельгіяй і Англіяй абсалютная роўнасць — па 6 балаў у кожнай каманды з розніцай галоў 8:2.

Калі сустрэча фаварытаў скончыцца ўнічыю, наперадзе акажацца тая зборная, якая набярэ за групавы турнір найменшую колькасць картак. Пакуль што ў бельгійцаў тры карткі, а ў англічан — дзве.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930