Знайсці
13.06.2018 / 14:16РусŁacБел

ЧС па футболе — 2026 пройдзе ў Канадзе, ЗША і Мексіцы

AP

Сумесная заяўка Канады, Мексікі і ЗША перамагла ў галасаванні на правядзенне 23-га чэмпіянату свету па футболе.

Яе падтрымалі 134 дэлегатаў 68-га кангрэса ФІФА у Маскве. 203 з 210 прадстаўнікоў сусветных футбольных федэрацый маглі прыняць удзел у выбарах, паведамляе Спорт-Экспрэс.

Турнір пройдзе ў 23 гарадах: у Мексіцы — Мехіка, Гвадалахара, Мантэрэй, у Канадзе — Эдмантан, Таронта, Манрэаль, у ЗША — Нью-Ёрк / Нью-Джэрсі, Філадэльфія, Балтымор, Вашынгтон, Бостан, Цынцынаці, Нэшвіл, Атланта, Арланда, Маямі, Х'юстан, Далас, Лос-Анджэлес, Сан-Францыска, Дэнвер, Канзас-Сіці, Сіэтл.

Другім прэтэндэнтам была заяўка Марока, якая атрымала 65 галасоў.ЧМ-2026 стане першым, які пройдзе па новым фармаце - у ім возьмуць удзел 48 зборных.

У 2022 г. ЧС пройдзе ў Катары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031