Знайсці
29.10.2008 / 11:12РусŁacБел

Дыега Марадона ўзначаліць зборную Аргентыны па футболе

«Мая асноўная праца будзе заключацца ў тым, каб назіраць за гульцамі, ‑‑ сказаў ён. — Мне трэба пагутарыць з кожным паасобку, а потым ужо прыступім да трэніровак».


Фота cnn
Дыега Марадона і Карлас Біларда ў аўторак правялі перамовы з прэзыдэнтам футбольнай асацыяцыі Аргентыны Хуліё Грандона, які прапанаваў абодвум парцу ў нацыянальнай камандзе.

Марадона, якому заўтра спаўняецца 48 гадоў, пагадзіўся стаць галоўным трэнерам зборнай, а Біларда — генэральным дырэктарам зборнай.

Марадона заменіць Альфіё Басіле на пасадзе галоўнага трэнера зборнай, які, нагадаем, прывозіў «б’янка‑сэлестэ» ў Менск.

«Мая асноўная праца будзе заключацца ў тым, каб назіраць за гульцамі, — сказаў Марадона. — Мне трэба пагутарыць з кожным паасобку, а потым ужо прыступім да трэніровак», цытуе ягоныя словы Спорт-Экспресс.

У Дыега Марадоны — аднаго з найлепшых футбалістаў сусьветнага футболу (ён — чэмпіён сьвету-1986 — і віцэ-чэмпіён-1990) ужо быў вопыт трэнерскай працы. У 1994 ён кіраваў аргентынскімі клюбамі «Дэпартыва» і «Расінг».

З футболам Марадона канчаткова разьвітаўся ў 37 гадоў, доўгі час лячыўся ад нарказалежнасьці, змагаўся з атлусьценьнем. Пасьля апошняй апэрацыі Дыега Марадона скінуў 30 кіляграмаў вагі ды вярнуўся да актыўнага жыцьця. Нядаўна вось наведаў Тбілісі.

ул. інф.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031